Виктор Свилло награжден Почетной грамотой Администрации Президента
Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ганаровай граматай Віктар Збігневіч адзначаны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі са 100-годдзем Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі.
Вышэйшую адзнаку Адміністрацыі прэзідэнта намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама атрымаў з рук міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі 28 лютага ў Оршы, падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды перадачы гэтаму гораду сімвалічнага знака маладзёжнай сталіцы Беларусі.
