Кандидатом в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от Островетчины выдвинут Виктор Снежицкий
Пятнаццатага жніўня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім быў вылучаны кандыдат у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, якая ўзначаліла работу сумеснага пасяджэння кіруючых органаў дзвюх асноўных галін раённай улады, пазнаёміла прысутных з нормамі заканадаўства аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла прапанаваў вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктара Аляксандравіча Сняжыцкага.
Віктар Збігневіч расказаў пра асобу В.А. Сняжыцкага. Гэта вядомы ў краіне вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Яго навукова-даследчая дзейнасць цесна звязана з вывучэннем актуальных праблем кардыялогіі і іншых пытанняў аховы здароўя. Навуковыя работы вучонага і ўрача-кардыёлага маюць вялікае навуковае і практычнае значэнне. Ён расказаў, што, акрамя сваіх непасрэдных абавязкаў, Віктар Аляксандравіч праводзіць вялікую работу па падрыхтоўцы навуковых і педагагічных кадраў. Ён актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, з’яўляецца дэпутатам, членам Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі навук. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Ірына Эдуардаўна Тальчук, якой даводзілася асабіста сустракацца ў Віктарам Аляксандравічам Сняжыцкім, ахарактарызавала яго як чалавека сціплага і адкрытага да стасункаў.
Кандыдатуру В.А. Сняжыцкага падтрымала і Ніна Аляксееўна Рыбік, якая адзначыла, што ў новых умовах Астраўцу спатрэбяцца кваліфікаваныя медыцынскія кадры – і прадстаўнік Астравеччыны ў Савеце Рэспублікі, які да таго ж з’яўляецца рэктарам медыцынскага ўніверсітэта, можа дапамагчы ў вырашэнні гэтага актуальнага пытання.
Віталій Іванавіч Івашкевіч зазначыў, што ў парламенце патрэбны перш за ўсё прафесіяналы – а Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі з’яўляецца менавіта такім чалавекам.
Члены раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў аднагалосна падтрымалі прапанову В.З. Свілы і вылучылі кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Віктара Аляксандравіча Сняжыцкага 1959 года нараджэння, беларуса, беспартыйнага, рэктара установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
