Губернатор Гродненской области провёл пресс-конференцию в Ошмянах
Кожныя тры месяцы прадстаўнікі рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх газет, радыё і тэлебачання наведваюць адзін з раёнаў Гродзенскай вобласці. На мінулым тыдні дэсант журналістаў высадзіўся ў Ашмянах. Тут прайшлі выязны семінар і прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Васільевіча Краўцова.
Мерапрыемства традыцыйна складалася з дзвюх частак: знаёмства з раёнам і непасрэдна прэс-канферэнцыі.Першая пачалася з сустрэчы са старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Мі-раславам Эдмундавічам Сарасекам, які правёў завочнае падарожжа па Ашмянах і раёне.
– Больш за ўсё нас радуе, што ў Ашмянах упершыню за апошнія 20 гадоў склалася станоўчае дэмаграфічнае сальда. Узровень нараджальнасці ў нас адзін з самых высокіх у вобласці. Мінулагодняя тэндэнцыя захоўваецца і сёлета, – расказаў старшыня Ашмянскага райвыканкама Міраслаў Эдмундавіч Сарасек.
Якія ўмовы створаны для развіцця маленькіх жыхароў Ашмян, журналісты змаглі ўбачыць у яслях-садзе №7, які быў адкрыты ў 2013 годзе. Прасторныя гульнявыя і спальныя пакоі, прыгожа аформленыя фае, басейн, трэнажорная, спартыўная і актавая залы – садок, пабудаваны па тым жа тыпавым праекце, што і новы астравецкі, прыгожы, утульны і камфортны.
Не менш уражанняў пакінула і наведванне сярэдняй школы №1, якую ўзначальвае апантаны сваёй справай чалавек – Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі. Не першы год школа пацвярджае ганаровае званне “Школа ўзорнай якасці і парадку”. І гэта цалкам справядліва – прыгажосць, якая адкрываецца вачам, заварожвае. Такое адчуванне, што трапляеш у міні-батанічны сад. Як расказаў Міхаіл Мар’янавіч, на добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі працуюць усе, пачынаючы ад дырэктара і заканчваючы школьнікамі.Уражваюць і дасягненні педа-гогаў і іх вучняў: перамогі на алімпіядах рознага ўзроўню, у конкурсах і аглядах. Школьнаму музею ў 2012 годзе прысвоена званне “народны”. Тут паспяхова суіснуюць і развіваюцца тры ўзорныя калектывы: фальклорны тэатр песні і танца “Званочкі”, студыя эстраднай песні “Палёт”, тэатр танца “Эфект”. Словам, ганарыцца ёсць чым.
Вялікае значэнне суседзі надаюць развіццю спорту і здароваму ладу жыцця. Напэўна, таму Ашмянскі раён ганарыцца спартсменамі з сусветна вядомымі імёнамі: Віталь Гардзей – майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе, Сяргей Гарлуковіч – алімпійскі чэмпіён 1988 года ў зборнай СССР, Андрэй Барбашынскі – алімпійскі чэмпіён ручнога мяча і іншыя.Журналісты змаглі ўбачыць новыя спартыўныя аб’екты. Будаўніцтва гарадскога стадыёна стала магчымым дзякуючы праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Супрацоўніцтва – дзейнасць – будучыня”, удзельнікамі якога сталі Ашмянскі райвыканкам і ўпраўленне гміны Сувалкі (Рэспубліка Польшча). Сёння абноўлены стадыён адпавядае самым сучасным патрабаванням: трыбуны на 500 месцаў, футбольнае поле, бегавыя дарожкі, зона для штурхання ядра і іншыя збудаванні – усё зроблена для жыхароў Ашмяншчыны.
У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па развіцці веласіпеднага турызму ў прыгранічным рэгіёне Літвы і Беларусі ва ўрочышчы Сухая абуладкавана веладарожка даўжынёй у 1,8 кіламетра, устаноўлены інфармацыйныя стэнды і ўказальнікі, размяшчаецца інфармацыйная прадукцыя па Ашмянах і раёну.
Нядаўна адкрыў дзверы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе трэніруюцца чэмпіёны па пауэрліфтынгу, гандбалісты, валейбалісты і баскетбалісты. Ёсць тут і трэнажорная зала. І гэта толькі першы этап, другі прадугледжвае будаўніцтва басейна з элементамі аквапарка – гэтага асабліва чакаюць жыхары Ашмян.Побач – яшчэ адзін стадыён, на будаўніцтва якога зрасходавана 3,5 мільярда рублёў. Прычым з раённага бюджэту выдзелены толькі сродкі на падрыхтоўку асновы пляцоўкі, а штучнае пакрыццё прадставіла Беларуская федэрацыя футбола.
З прыцягненнем сродкаў Еўрасаюза была абноўлена экспазіцыя Ашмянскага края-знаўчага музея імя Францішка Багушэвіча. Дарэчы, у мінулым годзе яна стала пераможцай конкурсу “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю” ў намінацыі “Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі”.
Выцягнуць журналістаў з музея было нялёгка: адведзенага на экскурсію часу аказалася недастаткова, каб пазнаёміцца з экспазіцыяй. Значыць, будзе нагода зазірнуць сюды яшчэ раз.
А потым у канферэнц-зале Ашмянскага райвыканкама прайшла прэс-канферэнцыя старшыні абл-выканкама Уладзіміра Васілье-віча Краўцова, які адказаў на самыя актуальныя пытанні, адрасаваныя яму прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.Сустрэчу з журналістамі Ула-дзімір Васільевіч пачаў з інфар-мацыі аб сітуацыі, што складваецца ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы вобласці.
Адкрыццё новых прадпрыем-стваў і стварэнне працоўных месцаў, развіццё аграпрамысловага комплексу, ўзвядзенне новых дашкольных устаноў і школ, рэканструкцыя аб'ектаў культуры, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў вобласці – журналістаў цікавілі пытанні з усіх сфер жыцця рэгіёна. Напрыклад, было цікава даведацца, што толькі за шэсць месяцаў бягучага года ў рэгіёне створана 2 тысячы новых працоўных месцаў. Нядрэнна ў гэтым накірунку працуюць на прадпрыемстве “Мастоўдрэў”, якое пачынае пастаўляць сваю прадукцыю ў Іран, шклозаводзе “Нёман”, дзе асвоілі вытворчасць шкловаты, якую раней даводзілася купляць за мяжой, Гродзенскім мясакамбінаце, дзе таксама пашырана вытворчасць прадукцыі. Уладзімір Васільевіч Краўцоў заўважыў, што ў гэтым годзе плануецца адкрыць 6 тысяч працоўных месцаў.
Не абышлі журналісты і сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. Уладзімір Васільевіч зазначыў, што і надалей асаблівая ўвага будзе ўдзелена будаўніцтву малочна-таварных ферм і ком-плексаў. Напрыклад, у жніўні плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новую сучасную свінаферму ў Карэліцкім раёне.
На жаль, каля трэці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адчуваюць эканамічныя цяжкасці. Большая частка іх пры падтрымцы могуць справіцца з сітуацыяй, а вось 20 прадпрыемствам выйсці з крызісу практычна немагчыма. У вобласці ёсць жадаючыя набыць іх – гэтыя прапановы разглядаюцца і вывучаюцца.Шэраг пытанняў датычыліся ўзвядзення дзіцячых садоў і школ.
– У мінулым годзе мы ўвялі дзіцячы сад у Альшанцы, толькі там патрэбен яшчэ адзін, – зазначыў старшыня аблвыканкама. – У Астраўцы не так даўно ўведзены ў эксплуатацыю дзіцячы сад, аднак горад атамшчыкаў разрастаецца, таму дзіцячыя сады яшчэ будуць патрэбны. Тое ж можна сказаць і пра школы.
Аднак кіраўніцтва вобласці зацікаўлена ў тым, каб у раёнах адкрываліся не толькі ўстановы, якія ўзводзяцца за бюджэтныя сродкі, але і прыватныя дзіцячыя садкі ці групы – гэта б дапамагло вырашыць праблему з уладкаваннем дзяцей у дашкольныя ўстановы, асабліва ў новых мікрараёнах.
Для турызму і сацыяльнай сферы добрым падспор’ем мог бы стаць удзел у міжнародных праектах – у Ашмянскім раёне гэты накірунак рэалізуецца вельмі ўдала.
– У нас ёсць магчымасць выкарыстоўваць сродкі па прынцыпу дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Нельга забываць і пра праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва. За чатыры гады мы прыцягнулі ў розныя праекты ў вобласць 30 мільёнаў еўра, – зазначыў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама.Губернатар нагадаў, што ў бягучым годзе рэалізуецца шмат цікавых і значных праектаў і мерапрыемстваў, прысвечаных Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі. Не менш важнай падзеяй жыцця народа стануць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ад журналістаў у той дзень прагучала шмат пытанняў – на ўсе губернатар даў разгорнутыя адказы.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
