День информирования населения прошёл в Островецком районе

Дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раёне на мінулым тыдні. На разгляд былі прапанаваны тры тэмы: “Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Астравецкага раёна ў 2012 годзе”, “Асноўныя накірункі падатковай палітыкі ў 2013 годзе”, “Аб мерах, што прымаюцца ў Гродзенскай вобласці і Астравецкім раёне па прадухіленні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый”.

У 2012 годзе Астравецкім раёнам забяспечана выкананне большасці даведзеных прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна выраблена валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 239,7 міліярдаў рублёў. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі раслінаводства склаў 112,6%, жывёлаводства – 107,7%.
Тэмп росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці склаў 110,6%, яе выпушчана на суму 57,7 млрд рублёў.
У 2012 годзе сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый Астравецкага раёна склала 2868,5 тыс. рублёў.
Асноўная мэта падатковай палітыкі – павышэнне канкурэнтаздольнасці падаткавай сістэмы, якая прымяняецца ў рэспубліцы, пры безумоўным выкананні даходнай часткі дзяржаўнага бюджэту ўсіх узроўняў. У апошнія гады Беларусь актыўна рэфармавала падатковую сістэму. Скарачэнне колькасці падаткаў, штогадовае паніжэнне ставак падаткаў, аптымізацыя баз падаткаабкладання садзейнічалі скарачэнню падаткавай нагрузкі на эканоміку с 36,1% да 27,2%.
За 2012 год у Астравецкім раёне зарэгістравана 40 пажараў. 8 пажараў здарылася на тэрыторыі Гервяцкага сельсавета, па 7 – у Варнянскім і Гудагайскім, па 6 – у Міхалішкаўскім і Астравецкім, па 2 – у Падольскім і Трокеніцкім сельскіх Саветах і г. Астравец.
Цікава і змястоўна дзень інфармавання прайшоў у аграгарадку Малі. Сустрэча, на якую былі запрошаны работнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гудагай”, Мальскай базавай школы, жыхары аграгарадка, адбылася ў актавай зале сельвыканкама. Сустрэчу адкрыў старшыня Астравецкага сельвыканкама В.І. Ярмак. Затым начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў інспекцыі па падатках і зборах па Астравецкім раёне А.Г. Пілецкая расказала прысутным аб асноўных накірунках падатковай палітыкі і адказала на шматлікія пытанні. Першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў М.Я. Халецкі паведаміў пра стан правапарушэнняў у раёне і рабоце па іх прафілактыцы. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.І. Салавей пазнаёміў прысутных з сістэмай прадухілення і ліквідацыі пажараў у раёне. Таксама быў паказаны фільм па супрацьпажарнай тэматыцы. Старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.Я. Клімчэня адказалі на пытанні прысутных. У працоўных калектывах дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Змястоўна прайшлі яны ў калектывах сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Міхалішкі” і “Гервяты”, Астравецкім лясгасе, цэнтральнай раённай бальніцы і іншых.


Наступны дзень інфармавання адбудзецца 21 сакавіка. Свае прапановы і пытанні можна даслаць у аддзел ідэалагічнай работы або пазваніць па тэлефонах 2-15-79, 23-5-03.


Аляксандр Клімчэня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.