Да ведама дэпутатаў!
Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў адбудзецца 24 студзеня 2012 года ў 10 гадзін у вялікай зале райвыканкама.
На парадак дня сесіі выносіцца пытанне «Справаздача Астравецкага раённага выканаўчага камітэта аб рабоце райвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2011 годзе».