3 июля празднуем День Независимости Республики Беларусь!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці Астравецкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці
Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. У гэты дзень 69 гадоў таму беларуская зямля скінула з сябе ярмо нямецкай акупацыі і вярнулася да мірнага жыцця.
Гэтае свята дарагое для кожнага жыхара Беларусі. Яно з'яўляецца сімвалам свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства, пераймальнасці пакаленняў і павагі да сваіх традыцый.
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Прыміце нізкі паклон за ўсё, што вы зрабілі для нашчадкаў, – падарылі мір, радасць жыцця, светлую будучыню. Мы ганарымся вамі і ніколі не забудзем, якой цаной дасталася нам Перамога.
Мы ўдзячны ўсім працаўнікам раёна, хто сёння добрасумленнай працай умацоўвае эканоміку, працуе ў сельскай гаспадарцы, на ніве адукацыі, аховы здароўя, культуры.
У гэтае велічнае свята жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту і стваральнай працы ў імя моцнай і квітнеючай Беларусі, у імя міру і дабра!
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВіЧ, старшыня раённага савета дэпутатаў.
