Астраўчане бліснулі золатам на чэмпіянаце Беларусі
Цудоўная навіна пра нашых землякоў! Аляксандр Ляховіч і Максім Андралойць паказалі бліскучыя вынікі на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.
Спаборніцтвы традыцыйна праходзілі ў Магілёве. На працягу двух дзён спартсмены з усёй краіны высвятлялі, хто з іх хутчэйшы, мацнейшы, спрытнейшы ў розных легкаатлетычных дысцыплінах.
Наш зямляк, двухразовы ўдзельнік Алімпійскіх гульняў Аляксандр Ляховіч выступаў у спартыўнай хадзьбе на дзвюх дыстанцыях. У першы дзень ён пераадольваў 10 000 м, якія прайшоў з вынікам 41:23.19 хвілін і стаў сярэбраным прызёрам. А ўжо на наступны дзень прайшоў 5 000 м – і на гэты раз ніхто не змог апярэдзіць астраўчаніна на шляху да перамогі. З вынікам 19:33.91 астраўчанін заваяваў залаты медаль.
Ураджэнец Астраўца Максім Андралойць спаборнічаў у бегу на 60 м з бар’ерамі. Ён імкліва пераадолеў гэтую адлегласць за 7,96 секунды – і стаў пераможцам, апярэдзіўшы саперніка на 0,02 секунды.
Віншуем!



Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
