Журналисты обсудили особенности освещения в средствах массовой информации проблем ВИЧ/СПИДа

про СПИДАсаблівасці асвятлення праблемы ВІЧ/СНІД у сродках масавай інфармацыі – менавіта гэтая тэма сабрала журналістаў Гродзеншчыны на семінары з элементамі трэнінгу, які адбыўся на базе Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

План работы семінара складаўся з некалькіх частак. Спачатку ўрач-эпідэміёлаг, загадчыца аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ніна Баляславаўна Кашлей пазнаёміла прысутных са статыстыкай эпідэмічнай сітуацыі ў краіне і вобласці. На 1 лістапада 2015 года у Беларусі зарэгістравана 19 406 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Гродзенская вобласць застаецца на апошнім месцы – тут выяўлены 838 чалавек з гэтым дыягназам.
– ВІЧ не мае ўзросту, – адзначыла Ніна Баляславаўна Кашлей. – Даўно зламаны стэрэатыпы, што носьбітамі гэтага захворвання з’яўляюцца маладыя людзі 25-35 гадоў. Інфекцыя не выбірае ахвяр па сацыяльнаму статусу ці ўзроставых крытэрыях – і калі не выкарыстоўваць меры перасцярогі, заразіцца можа абсалютна кожны чалавек.
Урач-валеолаг Людміла Міхайлаўна Валкуновіч акцэнтавала ўвагу на асноўных клінічных прыкметы і шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі. Каб журналісты змаглі зразумець, якім чынам і як хутка можа распаўсюдзіцца захворванне ад ВІЧ-пазітыўнага чалавека, была праведзена цікавая інтэрактыўная гульня. Для лепшай нагляднасці таксама прысутнымі былі прадэманстраваны кароткія, але карысныя і павучальныя відэаролікі.
– Сёлета дзень Сусветнай барацьбы са СНІДам у Гродзенскай вобласці праходзіць пад дэвізам “Прайдзі тэст на ВІЧ!” – паведаміла Людміла Валкуновіч. – Калі адбылася сітуацыя, якая вас насцярожвае, не варта баяцца здаць аналізы на інфекцыю – тым больш што гэта можна зрабіць ананімна. Здароўе –
галоўная каштоўнасць чалавека, і яго трэба берагчы.
Значная частка семінара была адведзена падрабязнасцям асвятлення тэмы ВІЧ/СНІД у сродках масавай інфармацыі.
Завяршыўся семінар на пазітыўнай ноце – своеасаблівай гульнёй у пажаданні. Кожны з журналістаў выказаў сваё ўражанне ад мерапрыемства і пажадаў прысутным усяго найлепшага, у першую чаргу – здароўя.

-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.