Жизнь свою посвятили здоровью маленьких островчан



Ёсць сярод прафесійных святаў асабліва блізкія і дарагія кожнаму з нас. З такіх – Дзень медыцынскіх работнікаў. Бо што можа быць даражэй для чалавека, чым здароўе? І таму штогод у трэцюю нядзелю чэрвеня ўсе мы адзначаем Дзень медыцынскіх работнікаў – свята людзей, хто прыходзіць нам на дапамогу ў цяжкую хвіліну.

Горш за ўсё, калі хварэюць дзеці – тады не ведаеш, куды кінуцца і што рабіць, каб аблегчыць пакуты бездапаможнага і самага дарагога чалавечка. У такіх сітуацыях на дапамогу прыходзяць урачы, найчасцей – педыятры дзіцячай кансультацыі.
Дзіцячая кансультацыя цэнтральнай раённай бальніцы сёлета паўстала ў новым выглядзе. Рамонт тут – як і ў іншых аддзяленнях бальніцы – быў зроблены гаспадарчым спосабам: гэта значыць, за бюджэтныя сродкі самімі работнікамі бальніцы. Змяніліся кабінеты і калідоры – і цяпер сюды прыемна зайсці. Роўныя сцены светлага колеру радуюць вока маленькіх пацыентаў і іх бацькоў. Пакаёвыя расліны ў вялікіх прыгожых гаршчках здзіўляюць сваімі памерамі і разнастайнасцю. Нават цішыня і спакой, што пануюць тут, настройваюць на выздараўленне.


















Кожны дзень дзяцей і іх бацькоў у кансультацыі сустракаюць прыветлівыя медыцынскія работнікі – раённы педыятр Галіна Мікалаеўна Зубель, урачы-педыятры Валянціна Аляксандраўна Дрэйчук, Марына Казіміраўна Іваніцкая, Інэса Раманаўна Кардзіс, Вікторыя Сяргееўна Страцэўская, падлеткавы педыятр Анжэла Вітольдаўна Хаменка, медыцынскія сёстры і санітарачкі, якія абслугоўваюць 2920 маленькіх пацыентаў з усіх куткоў нашага раёна.

Сёння кабінеты ўрачоў-педыятраў аснашчаны камп’ютарамі з устаноўленай на іх праграмай “Педыятр” – дзякуючы гэтаму прыём дзяцей весці нашмат лягчэй і хутчэй. У праграму занесены ўсе неабходныя звесткі з гісторыі развіцця дзіцяці. Дарэчы, першы камп’ютар дзіцячая кансультацыя атрымала ў падарунак ад рэдакцыі газеты “Медыцынскі веснік” за арганізацыю падпіскі на прафесійнае выданне. З яго і пачалося асваенне інфармацыйных тэхналогій – і сёння гэта першае  аддзяленне ў цэнтральнай раённай бальніцы, якое поўнасцю камп’ютарызавана.

















– Мы вельмі ўдзячны галоўнаму ўрачу бальніцы Валянціну Ігнацьевічу Тачонаму за такі шыкоўны падарунак, – гаворыць раённы педыятр Галіна Мікалаеўна Зубель. – Спадзяёмся, што гэтае новаўвядзенне дапаможа не толькі нам у нашай працы, але і нашым маленькім пацыентам і іх бацькам сэканоміць час на прыёме.

З апошніх новаўвядзенняў – арганізацыя ў кансультацыі кабінета здаровага дзіцяці, які мае асобны ўваход. У аўторак і чацвер педыятры прымаюць здаровых дзетак, якія прыйшлі да ўрача на кансультацыю ці на прышчэпку.

У самой кансультацыі створаны чатыры педыятрычныя ўчасткі – тры гарадскія і адзін сельскі з прыпісных ФАПаў. А ў планах – адкрыццё кабінета дзіцячага ўрача-оталарынголага.



Пасля рамонту ў кансультацыі з’явіўся і вялікі светлы прышчэпкавы кабінет, у якім працуе Святлана Мікалаеўна Петрык. Працоўную дзейнасць медсястра пачынала з аддзялення рэанімацыі бальніцы
хуткай дапамогі ў Мінску. Гэта дало выпускніцы медыцынскага вучылішча вялікі вопыт, які асабліва патрэбны, калі даводзіцца рабіць прышчэпкі маленькім пацыентам.
Побач з прышчэпкавым кабінетам знаходзіцца склад вакцын, з якога яны разыходзяцца па іншых участках нашага раёна. Тут таксама ідзе ўкараненне інфармацыйнай праграмы па прышчэпках, у якую заносяцца даныя па ўсіх маленькіх пацыентах. Дзякуючы новым тэхналогіям, дзіцячыя ўрачы зараней ведаюць, якія прышчэпкі, калі і каму трэба рабіць. Зараз неабходныя вакцыны можна заказаць загадзя і зрабіць прышчэпку своечасова.

















Але не заўсёды хвароба адступае пасля амбулаторнага лячэння – і тады на дапамогу прыходзяць спецыялісты дзіцячага аддзялення – дзеці паступаюць на стацыянарнае лячэнне. Сёння адначасова тут могуць лячыць трыццаць маленькіх пацыентаў.

Дарэчы, да пяцігадовага ўзросту дзеці знаходзяцца ў аддзяленні з мамамі, старэйшыя ляжаць у бальніцы адны. У аддзяленні, якое ўзначальвае Міраслава Рыгораўна Цярэшка, працуюць 19 штатных работнікаў. Яны робяць усё магчымае, каб выздараўленне наступіла як мага хутчэй.
Словам, усе гэтыя людзі ў белых халатах прысвяцілі сваё жыццё здароўю дзяцей. І за гэта мы ім удзячны.

-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.


















С Днём медика хочу поздравить
Я всех своих коллег,
И от души я всем желаю
Будьте здоровы вы сто лет!
Горжусь халатом белым очень,
Который я сама ношу,
Не важно – лето или осень
Свою профессию люблю.
Люблю лечить больных я словом,
Если таблеткой не смогу.
Но иногда лечу уколом
Ну чем смогу, тем помогу!
Горжусь профессией своею,
В другой не вижу я себя,
Своей профессией “болею”!
С Днём медработников, друзья!

Татьяна ЖДАНОВИЧ,
заведующая Гудогайским ФАПом.