Завершился районный конкурс детского рисунка "Портрет ветерана"

Патрыятычны марафон “Паклонімся вялікім тым гадам” стартаваў у нашым раёне. Адным з першых яго мерапрыемстваў стаў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячага малюнка “Партрэт ветэрана”.


Удзельнікамі конкурсу выяўленчага мастацтва маглі стаць хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту. У выніку 30 творчых работ з усіх устаноў адукацыі нашага раёна было разгледжана членамі журы.

Героямі малюнкаў рабят сталі людзі, якія 70 гадоў назад заваявалі мірнае неба і дзякуючы якім мы не ведаем страшнага слова “вайна”.

Пераможцамі раённага конкурсу былі прызнаны работы Іветы Масейка, Караліны Сымановіч, Яны Багдановіч з Варнянскага НПК, Кацярыны Тумашчык з СШ №1, Рэгіны Талуць і Арыны Букель, якія прадстаўлялі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Анастасіі Раманоўскай з Гервяцкай школы і калектыўная работа ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Франтавік” з гімназіі №1.

Сёння малюнкі школьнікаў з усёй вобласці знаходзяцца на выставе-конкурсе ў Гродна, а затым работы абласных пераможцаў прымуць удзел у рэспубліканскай выставе ў Мінску.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.