Завершающим моментом акции "Мы - граждане Республики Беларусь" в Островецком районе стало вручение паспортов активным и талантливым школьникам

вречение паспортов ОстровецНа ўрачысты сход, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які прайшоў у райвыканкаме, былі запрошаны самыя актыўныя і таленавітыя, ініцыятыўныя і творчыя школьнікі Астравецкага раёна.

Павіншаваць вучняў са святам і расказаць пра значэнне Канстытуцыі ў жыцці кожнага грамадзяніна прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах Наталля Уладзіміраўна Сянюць, пракурор Астравецкага раёна Уладзімір Мікалаевіч Лось, старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт.
Урачыстасць пачалася з выканання дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – які школьнікі спявалі разам з дарослымі.
– Наша сустрэча адбываецца ў дзень галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Наша краіна дасягнула значных поспехаў у справе будаўніцтва незалежнай дзяржавы. Дынамічна развіваецца і раён – па ўсіх паказчыках забяспечана станоўчая дынаміка, – сказала ў прывітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук. – Дзякуючы Асноўнаму Закону вы, маладыя, маеце права на адукацыю і выбар прафесіі, можаце ўдзельнічаць у сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы. І свой першы ўклад у развіццё нашай краіны маладыя людзі, якія праз лічаныя хвіліны атрымаюць пашпарт, ужо зрабілі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь» пераможцы алімпіяд, прадметных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў рознага ўзроўню, актывісты, выдатнікі вучобы і валанцёры Дзмітрый Каранкевіч, Вікторыя Казлоўская, Ангеліна Лаўрыновіч, Іван Віткевіч, Арына Лаўрэцкая, Аляксандр Польскі, Дзмітрый Крупнік, Ангеліна Шыць, Алег Васільчык, Максім Семянчук і Аляксандр Рэкець атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук галоўны дакумент грамадзяніна – пашпарт, а таксама сімвалічны падарунак – кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Са знамянальнай падзеяй у іх жыцці і з Днём Канстытуцыі актывістаў павіншаваў пракурор Астравецкага раёна Уладзімір Мікалаевіч Лось, які расказаў, што такое пашпарт і для чаго ён патрэбен.
Да віншаванняў далучыўся і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» Расціслаў Арсенцьевіч Герт. Ён звярнуўся да школьнікаў з пажаданнем быць актыўнымі будаўнікамі свайго жыцця і абаронцамі роднай зямлі.
А школьнікі ў сваю чаргу паабяцалі быць годнымі грамадзянамі нашай краіны і ўнесці ўклад у яе развіццё.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.