Заглянем в гости в детский сад №1

дс1Тое, што наш горад расце і прыгажэе з дня ў дзень, ні для каго не сакрэт. Будуюцца новыя сучасныя будынкі і добраўпарадкаваюцца старыя, адкрываюцца новыя ўстановы і прадпрыемствы.
10 студзеня бягучага года ў Астраўцы адкрылася новая дашкольная навучальная ўстанова, у якую прыйшлі самыя маленькія і цікаўныя астраўчане – тыя, хто толькі пачынае спазнаваць свет.

дс11Сёння ў яслях-садзе №1 нашага горада створана дзесяць груп, якія наведваюць 190 дзяцей рознага ўзросту. Кіруе гэтай планетай дашкалят Павел Уладзіслававіч Рынкевіч – адзіны ў нашым раёне мужчына-загадчык дашкольнай установы.
– Вучыўся я ў Чэхскай школе, – расказвае Павел Уладзіслававіч. – Тады чамусьці большасць старэйшых на клас школьнікаў паступалі ў педагагічнае вучылішча. На наступны год вырашыў паспрабаваць свае сілы і я – і воляй выпадку стаў навучэнцам Лідскага педагагічнага вучылішча.
У 1999 годзе малады настаўнік пачатковых класаў прыехаў у Астравецкі аддзел адукацыі і атрымаў накіраванне ў Яцынскую пачатковую школу.
дс12– Мне падабалася працаваць з дзецьмі. Толькі ўявіце: 4 класы – і ўсе мае, – усміхаецца Павел Уладзіслававіч. – Затым працаваў у Чэхскай школе, гімназіі №1, раённым вучэбна-метадычным кабінеце, Мальскім НПК.
А з мая 2014 года Павел Уладзіслававіч быў прызначаны загадчыкам ясляў-сада №1 нашага горада. Тады будаўніцтва садка толькі набірала абароты, і давялося прыкласці шмат намаганняў, каб погляду бацькоў і дзяцей адкрыліся ўтульныя памяшканні, прыгожыя фае і напоўненыя неабходным абсталяваннем камп’ютарны клас, танцавальная, трэнажорная і гімнастычная залы, а таксама ўніверсальная зала для правядзення мерапрыемстваў.
дс13Займаюцца з маленькімі жыхарамі ясляў-сада №1 23 педагогі – у дружным педагагічным калектыве працуюць як вопытныя, так і маладыя, таленавітыя і адданыя дзецям людзі.
– Сёлета ў наш дружны педагагічны калектыў улілося шэсць маладых спецыялістаў, якія, спадзяюся, застануцца не толькі на гады адпрацоўкі, – расказвае загадчык. – Многія нашы педагогі, напрыклад, намеснік загадчыка Галіна Андрэеўна Восарава ці педагог вышэйшай катэгорыі Яніна Генрыхаўна Мілаш, шмат гадоў прысвяцілі дзецям і разумеюць іх з першага слова. І маладыя таксама стараюцца: прыслухоўваюцца да парад старэйшых калег, укараняюць у практыку новыя распрацоўкі – і таму жыццё ў нашай установе не стаіць на месцы.
Анастасія Аляксандраў-на Буткевіч на Астра-веччыну прыехала ў міну-лым годзе і стала працаваць у Мальскім НПК. А пасля ёй прапанавалі месца ў новым садку – і дзяўчына згадзілася.
– Я родам з Ашмян – там таксама пабудаваны сад па такім жа тыпавым праекце. З аднаго боку, мне вельмі падабаецца ў Астраўцы, з другога – цягне дадому. Але думак перавесціся на радзіму пакуль не ўзнікала. Спадзяюся, што Астравеччына стане для мяне другім домам, – усміхаецца маладая выхавацельніца. – Тым больш што з дзецьмі мы ўжо пасябравалі.
дс14– Летам мы стараемся больш часу праводзіць на вуліцы – у двары дашкольнай установы для гэтага створаны найлепшыя ўмовы. Дзеці маюць магчымасць катацца на самакатах і веласіпедах, ёсць шмат цацак, з якімі яны з задавальненнем бавяць час, – працягвае выхавацельніца групы “Пчолкі” Наталля Францаўна Карпухіна. – Ужо пачаўся навучальны год, і нашы дашкольнікі таксама сталі ўдзельнікамі навучальнага працэсу – цікавыя заняткі вельмі падабаюцца дзецям.
У дадатак у новай установе размясціўся басейн з самым сучасным абсталяваннем, які змогуць наведваць і дашкольнікі з іншых навучальных устаноў нашага горада і раёна. Словам, бавіць час дзецям цяпер ёсць дзе. І таму яны з задавальненнем наведваюць садок.
дс15– Я люблю хадзіць у садок, мне тут вельмі падабаецца. Падабаюцца цацкі і кубікі. А яшчэ я люблю хадзіць у басейн, – расказвае Вікторыя Касцючэнка.
Прываблівае вока і афармленне дзіцячых пакояў, якія адпавядаюць назвам груп, вялікія групавыя памяшканні і пакоі для сну і адпачынку дзяцей, буфетныя, а таксама мноства цацак і развіваючых гульняў. Маленькім астраўчанам, якія наведваюць новую дашкольную ўстанову, можна толькі пазайздросціць.
– Будынак дзіцячага садка быў уведзены ў эксплуатацыю ў канцы снежня мінулага года, а ўжо ў пачатку студзеня ва ўрачыстай абстаноўцы мы адчынілі яго дзверы для нашых маленькіх астраўчан і іх бацькоў. Паўгода дзеці праходзілі адаптацыю, а педагогі – заваёўвалі давер бацькоў. І, як нам здаецца, усе надзеі бацькоў мы апраўдалі, таму што жадаючых трапіць у нашу ўстанову вельмі шмат. Гэта і зразумела – тут створаны ўсе ўмовы, каб нашы дзеці развіваліся і раслі здаровымі, – расказвае загадчык ясляў-сада №1 Павел Уладзіслававіч Рынкевіч.
Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае і правільнае харчаванне – у садку для гэтага таксама створаны найлепшыя ўмовы. У харчблоку з самай сучаснай тэхнікай дзецям гатуюць смачную і здаровую ежу.
дс16Можа пахваліцца садок і ўласнай пральняй з новымі пральнай і сушыльнай машынамі і цэнтрыфугай.
– Раз у тыдзень мы змяняем усю пасцельную бялізну, – расказвае рабочая па рамонце і пранні пасцельнай бялізны Ганна Пятроўна Аўдзей. – Не месцы ўсё мыецца, сушыцца і прасуецца – ніякіх праблем не існуе.
дс17Дарэчы, негалосным дэвізам садка стала выказванне “Кожнае дзіця – яскравае” – і таму педагогі і тэхперсанал стараюцца знайсці індывідуальны падыход да кожнага выхаванца – і гэта ў іх цудоўна атрымліваецца: гэтую прыгожую, утульную і камфортную планету дзяцінства з задавальненнем наведваюць дзеці і іх бацькі.

дс18

дс19

---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.