За отличную учёбу ворняские школьники получили премии от правления СПК "Ворняны"

Традыцыйна на лінейкі, прысвечаныя першаму і апошняму званкам, а таксама асабліва значным для школы святам, у Варнянскі навучальна-педагагічны комплекс прыходзяць іх галоўныя шэфы і памочнікі – кіраўніцтва СВК “Варняны”. Традыцыі гэтай ужо шмат гадоў, і яе падтрымлівае кожны новы кіраўнік, разумеючы, што школа – гэта кузня кадраў у тым ліку і для сельскай гаспадаркі.

Вось і на апошнюю лінейку, прысвечаную заканчэнню навучальнага года, у школу завітаў старшыня СВК “Варняны” Аляксандр Паўлавіч Грымбоўскі са сваім намеснікам па ідэалогіі Анастасіяй Паўлаўнай Бабойць. Вядома ж, не з пустымі рукамі. Сярод шматлікіх дыпломаў і грамат, атрыманых школьнікамі за перамогі ў розных конкурсах і спаборніцтвах, былі і грашовыя ўзнагароды за выдатную вучобу – іх атрымалі ад праўлення СВК усе вучні школы, ад першакласнікаў да выпускнікоў, што закончылі школу на 9 і 10 балаў – дапускалася мець сярод гадавых адзнак не больш адной “васьмёркі”. Вучні пачатковай школы атрымалі па 150 тысяч рублёў, сярэдняга звяна – па 200 тысяч, а старшакласнікі – па 300 тысяч.
Прэміі былі ўручаны і лепшым класным кіраўнікам школы.
А да пачатку новага навучальнага года шэфы абяцалі падарыць школе новую гукаўзмацняльную апаратуру – старая зусім недарэчы выйшла са строю якраз напярэдадні лінейкі.


----------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.