Юные островчане состязались в знаниях по информатике
Трэці год запар аддзел адукацыі сумесна з настаўнікам інфарматыкі Кямелішкаўскага НПК Віталіем Вячаслававічам Смірновым арганізуюць дыстанцыйную алімпіяду па інфарматыцы.Сёлета, зрэшты, як і ў мінулыя гады, спонсарам алімпіядных спаборніцтваў па інфарматыцы стаў індывідуальны прадпрымальнік Вадзім Анатольевіч Міхцееў.
Стаць удзельнікам спаборніцтваў мог любы жадаючы. Для гэтага неабходна было зарэгістравацца на спецыяльным партале, а затым у вызначаны час выконваць прапаноўваемыя заданні – усяго іх было шэсць, – якія ўвайшлі ў склад тэарэтычнага і практычнага этапаў.
Сёлета – а алімпіяда праводзіцца ўжо ў трэці раз – яе ўдзельнікамі сталі 60 вучняў. Цікава, што ў дыстанцыйнай алімпіядзе прынялі ўдзел і школьнікі з горада-пабраціма Астраўца Сасновы Бор Ленінградскай вобласці.
Алімпіядныя заданні, як адзначалі яе ўдзельнікі, былі не з лёгкіх, і тым не менш самыя старанныя і ўседлівыя змаглі з імі справіцца.
Па выніках набранай колькасці балаў Дыплом І ступені атрымалі Павел Барташэвіч з Падольскага НПК і Карына Дуброўская з Міхалішкаўскай школы. Дыпломам ІІ ступені былі ўзнагароджаны Мікіта Дзіканчук з СШ №1, Роберт Сапега са Спондаўскай школы і Арцём Лучынскі з Дайлідскай базавай школы. Трэцяе месца і адпаведна Дыплом ІІІ ступені – у Эдгара Бабіча з Кямелішкаўскага НПК і Аліны Вайшнаровіч з гімназіі №1.
Пераможцы і прызёры дыстанцыйнай алімпіяды па інфарматыцы – сем самых старанных вучняў, – акрамя Дыпломаў аддзела адукацыі, атрымалі падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Анатольевіча Міхцеева: мультымедыйную клавіатуру, вэб-камеру, навушнікі, адаптар, міні-мыш і дзве флэшкі.
Яшчэ 8 удзельнікаў спаборніцтваў, якія набралі найбольшую колькасць балаў: Надзея Лоўкіс са Спондаўскай школы, Рамуальд Сянюць з Варнянскага НПК, Анжаліка Трусевіч з гімназіі №1, Мікіта Вінцкусь з Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання, Андрэй Цярэшка з гімназіі №1, Антон Снегур з СШ №1, Аляксандра Папкова з Падольскага НПК і Раман Ларын, прадстаўнік установы дадатковай адукацыі дзяцей “Цэнтра інфармацыйных тэхналогій” горада Сасновы Бор, – былі ўзнагароджаны сертыфікатамі аддзела адукацыі.
--------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
