Юные фотографы с Островетчины

"Зямля пад белымі крыламі". Менавіта гэты вядомы ў нашай краіне твор Уладзіміра Караткевіча лёг у аснову назвы рэспубліканскага конкурсу фотаработ вучняў, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”


На раённы этап было прадстаўлена 48 фотаработ з 10 устаноў адукацыі раёна і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях. У кожнай з іх былі выбраны пераможцы, якіх і ўзнагародзілі дыпломамі аддзела адукацыі.
Так, перамогу ў намінацыі “Пейзаж” атрымалі выхаванцы цэнтра творчасці Яўгеній Емяльянаў, Максім Катлабай, Маргарыта Локцева і вучаніца Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання Аўксе Лукша.
Лепшымі ў намінацыі “Рэкі і азёры” сталі фотаздымкі выхаванкі Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Маргарыты Локцевай, вучаніцы Спондаўскай школы Надзеі Стамкоўскай і Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання Маі Пашкавічуце.
Адлюстраваць на фотаздымках раслінны і жывёльны свет лепш за ўсё ўдалося вучаніцы гімназіі №1 Насці Веська, выхаванцу цэнтра творчасці Максіму Катлабаю, школьніцы з Дайлідак Алене Вакулік, вучню Трокеніцкай школы Ігару Змітровічу, школьніцы з Маляў Агаце Субаткевіч і вучаніцы Варнянскага НПК Вользе Віюк.
У намінацыі “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” пераможцамі былі названы выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Маргарыта Локцева і Яўгеній Емяльянаў.
Цяпер работы юных фотамастакоў змагаюцца за права стаць лепшымі ў аднайменным абласным конкурсе.


-------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.