Вучні Гервяцкай школы атрымалі пісьмы ад прэзідэнта
У панядзелак у Гервяцкай СШ прайшла ўрачыстая лінейка, удзел у якой прыняла першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Мар’янаўна Кутовіч.У Гервяцкую школу Марына Мар’янаўна прыехала з ганаровай місіяй – уручыць удзельнікам усебеларускай акцыі “Пытанне Прэзідэнту”, якая была арганізавана маладзёжнымі арганізацыямі БРПА і БРСМ вясной гэтага года, пісьмы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Акрамя Алены Рэміс, якая прымала ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам, пісьмы кіраўніка дзяржавы Марына Мар’янаўна Кутовіч уручыла вучаніцам 11 класа Марыі Бушчык і Ірыне Сцефановіч.
Алена ЯРАШЭВІЧ.