Всем мамам Островетчины подарили праздничный концерт
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, прайшло 14 кастрычніка ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.
У фае кінаканцэртнай залы ўсіх жанчын, хто завітаў на канцэрт, сустракалі элегантныя хлопчыкі. Яны дарылі матулям, бабулям і дачушкам прыгожыя рамонкі з паветраных шарыкаў – і ўжо гэтая падзея падымала настрой.
Святочнае мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Паўла Віктаравіча Мілешкі, які адзначыў важнасць ролі жанчыны-маці ў краіне і сям’і і павіншаваў усіх цяперашніх і будучых мам са святам.
Прыемным момантам урачыстасці сталі відэавіншаванкі ад дзяцей, прадстаўнікоў арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў Астравеччыны. Цудоўным падарункам для ўсіх, хто прыйшоў на ўрачыстасць, стаў святочны канцэрт – песні, прысвечаныя нашым маці, якія як анёлы, абараняюць сваіх дзяцей ад бяды і зла, дарылі астравецкія артысты.


----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
