Впервые на Островетчине прошёл районный турнир физиков
Упершыню ў нашым раёне на базе гімназіі №1 прайшоў раённы турнір юных фізікаў, удзельнікамі якога сталі тры каманды: «Адна + чатыры», у якую ўвайшлі прадстаўнікі гімназіі №1; зборная каманда школьнікаў з Варнянскага НПК, Гервяцкай школы і Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання «Вольцікі»; і каманда «Nумар 3», у якой гулялі вучні з Альхоўкі і Міхалішак.Юныя фізікі даказвалі і тлумачылі навуковыя эксперыменты, адказвалі на пытанні сваіх апанентаў і журы і творча падыходзілі да любога задання.
Пасля серыі баёў у фінале сустрэліся каманды «Адна + чатыры», якой неабходна было разабрацца з задачай «Струменьчык дыму», і «Nумар 3», якая рашала задачу «Тоўстая лінза». Такога фінальнага бою не чакаў ніхто: каманды засыпалі адна адну шквалам пытанняў. Прычым ні адно з іх не засталося без адказу.
У выніку пераможцам турніру стала каманда «Адна + чатыры», «Nумар 3» размясцілася на другім месцы, а «Вольцікі» сталі трэцімі.
---------------------------
Вольга ЛЯНЦАВА.
