Возможности не имеют границ

Форум-фестываль, удзел у якім прынялі актывісты пажылога ўзросту, прайшоў у Мінску на базе міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йаханеса Рау.


Астравеччыну на форуме прадставілі старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Іосіфаўна Руднік, кіраўнік клуба «Актыўнае даўгалецце», які працуе на базе раённай бібліятэкі пры падтрымцы Чырвонага Крыжа, Вольга Пятроўна Пінчук і актывісткі клуба Людміла Іванаўна Кухарэвіч і Ніна Іосіфаўна Мілаш.

Мерапрыемства праходзіла ў форме круглага стала па абмену вопытам па дапамозе і падтрымцы пажылых людзей.

Прадстаўнікі нашага раёна не толькі прынялі актыўны ўдзел у дыскусіях, якія праходзілі падчас мерапрыемства, але і прэзентавалі сваю дзейнасць і вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Так, Людміла Іванаўна Кухарэвіч расказала аб дзейнасці клуба «Актыўнае даўгалецце». Яна ж падарыла ўсім сабраўшымся на мерапрыемства песню ў сваім выкананні. А Ніна Іосіфаўна Мілаш прадставіла выставу вырабаў з лазы і правяла майстар-клас па асновах лазапляцення «Не дай сабе спыніцца».

Завяршыўся форум хараводам, арганізатарамі якога сталі ўдзельнікі ініцыятыўнай группы «Дом без адзіноты» (г. Дуброўна), і танцамі пад гармонік.

Фестываль яшчэ раз пацвердзіў, што ў кожнага чалавека ў любым узросце ёсць неабмежаваныя магчымасці, каб праявіць сябе. Трэба толькі знайсці час і жаданне для ажыццяўлення сваіх жаданняў і мараў.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.