Воспитывать бережливость с детства
Як правільна і паспяхова арганізаваць выхаванне дашкольнікаў і сфарміраваць у дзяцей культур беражлівых адносін да прыроды?Менавіта гэтым пытаннем задаліся педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 – і арганізавалі для выхаванцаў садка і іх бацькоў свята беражлівасці.
На працягу дня дашкольнікі і іх бацькі, а таксама педагогі вучыліся берагчы ваду,электраэнергію, цяпло і нават чыстае паветра.
Дзень беражлівасці ў садку пачаўся з акцыі “Нашы дзеці – берагошы”, калі выхаванцы старшай групы ўручалі малодшым дзецям сімвалы беражлівасці і расказвалі простыя правілы зберажэння. З гэтага дня ў садку ўстанавілі асобныя кантэйнеры для смецця: папяровыя адходы дзеці складвалі ў адны смеццевыя скрынкі, іншыя бытавыя адходы – у другія.
Педагогі таксама не засталіся ўбаку ад добрай справы – яны раздавалі бацькам памяткі па энергазберажэнні. Ды і бацькі сталі самымі актыўнымі ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў – яны разам з дзецьмі стваралі плакаты, насценгазеты і нават мультымедыйныя прэзентацыі, прысвечаныя беражлівасці.
Так, сям’я Грынцэвіч задалася пытаннем: ці можна берагчы ўсё і адразу? І, прааналізаваўшы сітуацыю, прыйшла да высновы, што можна і трэба! І падрабязна пра гэта расказала ў фотарэпартажы.
Цікавыя насценгазеты падрыхтавалі сем’і Лаўрэцкіх , Фалевіч, Грыневіч, Апалінскіх,Мацкевіч, Мілаш, Якубцэвіч , Бордак, Салавей, Мілешка, Дзіканчук , Сельвановіч , Трэйгіс, Ваховіч, Змітровіч.
Наперадзе ўсіх чакала яшчэ свята для бацькоў і педагогаў раёна “Берагоша і яго сябры”. Дашкольнікі не толькі расказалі бацькам, чаму так важна зберагаць цяпло, ваду і электраэнергію, але і паабяцалі рабіць гэта кожны дзень.
А кульмінацыяй Дня беражлівасці стаў збор макулатуры. Дзякуючы дашкольнікам, іх бацькам і педагогам дашкольнага цэнтра ўдалося сабраць 1630 кілаграмаў макулатуры.
__________________
Алена Ярашэвіч.
Фота з сайта tumbotino1.ucoz.ru.