Воспитанники и учащиеся Мальского детского сада - базовой школы приняли участие в республиканской акции "Чудеса на Рождество"
Калі вы робіце дабро для людзей – гэта радасць, а калі дабро робяць для вас – гэта цуд.Звычайным для Мальскага НПК стаў удзел у навагодняй рэспубліканскай акцыі “Цуды на Каляды”. Кожны жадаючы: навучэнец, выхаванец, настаўнік, хтосьці з бацькоў – мог паўдзельнічаць у стварэнні цудоўнай казкі для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльных прытулках Беларусі. На працягу тыдня малыя і дарослыя неслі падарункі, і было бачна, што яны аддаюць не проста цацку – яны аддаюць цеплыню свайго сэрца.
У гэтым годзе ў акцыі ўпершыню прымалі ўдзел выхаванцы старшай групы дзіцячага садка, і менавіта яны са сваімі бацькамі сталі самымі актыўнымі яе ўдзельнікамі. Піянеры нашай школы цэлы тыдзень прымалі падарункі. Сшыткі, алоўкі, фарбы, кнігі, размалёўкі, дзіцячыя часопісы, машынкі, канструктары, пазлы, сувеніры і мяккія цацкі – чаго тут толькі ні было!
“Цуды на Каляды” – гэта не проста акцыя, гэта магчымасць падарыць дзецям казку, развесяліць і парадаваць іх, зрабіць для іх навагоднія святы вясёлымі, добрымі і запаміналінымі.
Хочацца звярнуцца да дарослых: спыніцеся на хвілінку, азірніцеся назад і ўспомніце сваё дзяцінства – гэтую цудоўную і шчаслівую пару. І менавіта ў нашых сілах зрабіць больш шчаслівым жыццё дзяцей, якія часова засталіся без сям’і.
Новы год – час здзяйснення мараў і час цудаў. Няхай ён будзе для нашых дзяцей цікавым, чароўным і запамінальным.
------------------------------------------
Жанна Лаўрэцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мальскага НПК.
