Воспитанники детского социального приюта Карина и Максим Вишневские стали финалистами конкурса "Расскажи легенду про озеро твоего края"
Прыемная навіна днямі прыляцела ў дзіцячы сацыяльны прытулак: нашы выхаванцы Карына і Максім Вішнеўскія сталі фіналістамі творчага конкурсу сярод навучэнцаў школ-інтэрнатаў “Раскажы легенду пра возера твайго краю”, арганізатарамі якога выступіў Міжнародны фонд падтрымкі дзікай прыроды “Чырвоны бор” сумесна са спартыўна-аздараўленчым комплексам “Фрыстайл”.Брат і сястра пад кіраўніцтвам выхавацеляў Алены Іванаўны Сідарэнка, Лідзіі Аляксандраўны Лакевіч і Вольгі Альбертаўны Шоцік прыдумалі і творча апрацавалі дзве легенды: пра возера Бык і пра варнянскую вежу-альтанку, а апошні дапоўнілі прыгожым малюнкам.
Хутка ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікат на наведванне аквапарка “Фрыстайл” у Мінску з 50% зніжкай і бясплатнай экскурсіяй у аднайменны вучэбна-трэніровачны цэнтр. А яшчэ Карына і Максім атрымаюць памятныя прызы ад Міжнароднага фонду падтрымкі дзікай прыроды.
Эдзіта МАСЕЙКА, загадчыца ДСП.
