Воспитанники детского сада "Дубок" искали чудо-цветок, плели венки и пели купальские песни

Знайсці цуда-кветку, якая на імгненне зацвітае ў купальскую ноч, вырашылі выхаванцы ясляў-сада «Дубок» –  цікавую забаўляльную праграму для дашкольнікаў арганізавалі іх выхавальніцы.


Дзеці плялі вяночкі, спявалі купальскія песні, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў народныя гульні… Як і заведзена на Купалле, не абышлося без нячыстай сілы: іспыты для дзяцей падрыхтавалі  Вадзянік, Русалка і Баба-Яга. А потым усе адправіліся шукаць папараць-кветку. І знайшлі! Шчаслівай уладальніцай чароўнай кветачкі стала Віка Гасюлевіч.

У дзіцячы сад дзеці вярталіся з букетамі палявых кветак, добрым настроем і надзеяй на тое, што ў наступным годзе кожны з іх знойдзе сваю чароўную папараць-кветку.


Лілія ЦЭЙКА, выхавальніца ясляў-сада «Дубок».