Ворнянский ясли-сад-средняя школа стал победителем республиканского конкурса "Энергомарафон"

Як берагчы электрычную энергію не на словах, а на справах, ведаюць настаўнікі і вучні Варнянскіх ясляў-сада-сярэдняй школы. Нядаўна варнянцы атрымалі дыплом І ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праектаў эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон-2013” у намінацыі “Лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы работы ў сферы энергазберажэння”.

У мерапрыемствах па энергазберажэнні задзейнічаны дзіцячы садок, пачатковая і базавая школы, а таксама старэйшае звяно і бацькі.
На факультатыўных занятках “Берагоша” і “Энергоша” дзеткі вучацца эканоміць ваду і электрычнасць. А старшакласнікі ўдзельнічаюць у семінарах, педагагічных занятках, трэнінгах, а таксама з задавальненнем ствараюць школьныя насценгазеты на гэтую тэматыку.
Заслужаная перамога на вобласці варнянскіх школьнікаў і педагогаў пацвярджаецца на практыцы: паказчыкі спажывання вады і энергіі ва ўстанове адукацыі штомесяц сведчаць аб эканоміі.


--------------------------------------------------
А. ЮРКОЙЦЬ, намеснік дырэктара
.