Ворнянские старшеклассники попробовали себя в роли учителей
Дні самакіравання напярэдадні Дня настаўніка сталі добрай традыцыяй у многіх школах раёна. Варнянскі НПК таксама прадставіў вучням 10 і 11 класа магчымасць для самарэалізацыі.Ужо другі год мы спасцігаем адметнасці і тонкасці прафесіі педагога на факультатыве прафесійнай накіраванасці. Але ніякая тэорыя не заменіць практыку, таму, калі нам прапанавалі на адзін дзень стаць сапраўднымі настаўнікамі, адразу згадзіліся. Да сваёй задачы мы падышлі з поўнай адказнасцю: напярэдадні правялі кансультацыі з настаўнікамі, падрыхтавалі планы ўрокаў, прадумалі, чым зоймем нашых вучняў на перапынках. Дзень атрымаўся ўдалым і цікавым.
Задаволены былі і настаўнікі, і вучні, а школьнікі, якія праводзілі заняткі, доўга не разыходзіліся, распавядалі сябрам пра свае пачуцці і хваляванні.
Паспрабаваўшы настаўніцкага хлеба, вучні адзначылі, што праца педагога хоць і цяжкая, але цікавая. Хочацца спадзявацца, што гэты дзень дапамог камусьці са школьнікаў вызначыцца з прафесіяй, а тыя з нас, хто свой выбар ужо зрабіў, не расчараваўся, а яшчэ больш палюбіў прафесію настаўніка.
--------------------------------------------------------------------------
Вераніка Макевіч, вучаніца 10 педагагічнага класа Варнянскага НПК.
