Ворнянские школьники заняли третье место на областном экологическом слёте

З дыпломам трэцяй ступені вярнуліся варнянскія васьмікласнікі з абласнога экалагічнага злёту, які праходзіў у рамках праграмы “Супрацоўніцтва” на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Азёры”.

Абласны злёт складаўся з некалькіх этапаў. “Візітка” варнянскай каманды “Выток” пачалася з песні на беларускай мове аб ахове роднага краю. Затым дзяўчаты і хлопцы ачышчалі “зямны шар” ад смецця. У тэарэтычным туры дзеці спрабавалі свае сілы і ў тэставых заданнях па секцыях: геабатаніка, арніталогія, энтамалогія, аграбіялогія і кветкаводства.
Каця Сінкевіч, Рамуальд Сянюць, Анжаліка Масойць, Вадзім Ількевіч і Вадарына Аўгуль змаглі абыйсці іншыя каманды з вобласці і стаць трэцімі.
Юным эколагам у падрыхтоўцы да злёту дапамагалі настаўнікі Варнянскага НПК. “Моваведы” Валянціна Андрэеўна Боўша і Наталля Генрыхаўна Адула пісалі сцэнарый, Валянціна Іосіфаўна Місевіч і Валянціна Вікенцьеўна Субаткевіч стваралі дэкарацыі і касцюмы.
Падарожжа васьмікласнікаў да тонкасцяў аховы навакольнага свету не скончана. Алена Іванаўна Юркойць, настаўніца хіміі і біялогіі Варнянскага НПК, абавязкова прывядзе юных эколагаў да новых перамог!


------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з сайта bcss1.ucoz.ru.