Ворнянские школьники призвали людей беречь птиц
Традыцыйны штогадовы фальклорна-экалагічны конкурс “Саракі” сабраў 20 каманд з устаноў адукацыі вобласці. Сёлета юныя эколагі змагаліся ў дзвюх намінацыях – “выступленне каманд” і “шпакоўні”.Варнянскія школьнікі, вучні 7-8 класаў, прывезлі з Гродна грамату за якаснае выступленне.
На працягу некалькі тыдняў пяцёра юных эколагаў разам з настаўнікамі Валянцінай Андрэеўнай Боўша, Наталляй Генрыхаўнай Адула, Валянцінай Іосіфаўнай Місевіч рыхтавалі конкурсную праграму “Добры дзень, птушка”, а затым прэзентавалі яе ў Гродна.
У праграме варнянскіх школьнікаў цесна перапляліся беларускія народныя песні, прымаўкі, прыказкі, легенды і навуковыя факты аб біялагічных асаблівасцях птушак. Асаблівае месца ў выступленні варнянцаў было адведзена зязюлі, таму што грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны” зязюля аб’яўлена птушкай 2014 года. Рабяты не толькі пазнаёмілі ўсіх прысутных з асаблівасцямі гэтай птушкі, але і заклікалі людзей берагчы птушак, флору і фаўну – адным словам, наш адметны і незвычайны край.
--------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
