Ворнянские школьники попробовали "на вкус" университетскую учёбу

Два сямікласнікі Варнянскага НПК Дзяніс Валай і Антон Юркойць адпачывалі ў рэспубліканскім перасовачным аздараўленчым лагеры “Юны лесавод”.

Штогод профільны летнік збірае вучняў першага курса Рэспубліканскай школы актыву юных лесаводаў. Прыемна, што з пяці чалавек, якімі была прадстаўлена Гродзенская вобласць у летніку, два хлопчыкі з нашага раёна.
Аднак рабят чакаў не толькі актыўны адпачынак, але і вучоба, як у сапраўдным універсітэце. Лекцыі, якія чыталі педагогі юным лесаводам, чаргаваліся з практычнымі заняткамі. Хлопцы і дзяўчаты не толькі ўважліва слухалі на працягу трох гадзін, але і паспявалі занатаваць у свае сшыткі тэарэтычныя матэрыялы па лесаводстве, флоры і фаўне Беларусі. На практычных занятках юныя лесаводы назіралі за тым, як правільна прышчэпліваюцца садовыя дрэвы, а затым і самі спрабавалі гэта зрабіць.
Кожны вучань меў магчымасць папрацаваць за мікраскопам і больш падрабязна даведацца пра тонкасці расліннага свету.
Антона Юркойця прыемна здзівіла ландшафтнае мадэліраванне: на аркушы паперы дзеці малявалі сад або парк. Межаў для ўяўлення і творчасці не існавала: рабяты па свайму меркаванню размяшчалі дрэвы, прадумвалі, якія пароды будуць лепш спалучацца між сабой. А Дзянісу Валаю спадабаўся двухдзённы паход, у які школьнікі адправіліся ў спецыяльным адзенні і з сухпайком.
Рабяты таксама пабывалі ў заапарку і на конегадоўчай ферме, дзе кожны жадаючы мог пакатацца на поні.
Дзевяць дзён праляцелі незаўважна, аднак варнянскія лесаводы не толькі адпачылі, але і паспрабавалі “на смак” універсітэцкай вучобы.


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фота з сайта aucland.ru.