Ворнянские школьники одержали победу на областном этапе республиканского конкурса "Квітней, мой лес!"
З пераможнымі дыпломамі вярнуліся з абласнога этапу рэспубліканскага юніёрскага конкурсу «Квітней, мой лес!», арганізатарам якога сталі Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне, абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў леса і Гродзенскі абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі, удзельнікі школьнага лясніцтва Варнянскага НПК.Варнянскія школьнікі адправілі на конкурс тры работы, якія сталі стваральным вынікам іх вучобы ў рэспубліканскай школе актыва юных лесаводаў. Праекты дзяцей, створаныя пад кіраўніцтвам настаўніка-біёлага, намесніка дырэктара Варнянскага НПК Алены Іванаўны Юркойць і намесніка ляснічага Варнянскага лясніцтва Таццяны Іванаўны Данусевіч, былі высока ацэнены абласным журы.
І ў выніку Вадарына Аўгуль, якая распрацавала тэму «Высечкі галоўнага выкарыстання», стала ўладальніцай Дыплома І ступені, Вадзім Ількевіч з работай «Метады барацьбы са шкоднікамі і хваробамі лесу» стаў другім, а Рамуальд Сянюць, які распрацаваў праект збора насення, атрымаў Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем з удалым выступленнем! Так трымаць!
---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
