Ворнянские педагоги стали финалистами республиканского конкурса
Некалькі перамог атрымалі варнянскія педагогі ў рэспубліканскім конкурсе інтэрнэт-праектаў “Класны кіраўнік: пытанні і адказы”.Паўдзельнічаць у конкурсе вырашылі пяць класных кіраўнікоў Варнянскага НПК – і ўсе яны, да агульнай радасці, сталі фіналістамі рэспубліканскага конкурсу.
Віялета Уладзіміраўна Карчэўская, Наталля Гендрыкаўна Адула і Аксана Іванаўна Багушэвіч удзельнічалі ў намінацыі “Калейдаскоп ідэй”, на якую прадставілі распрацоўкі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, класных і інфармацыйных гадзін па тэме “Выхаванне грамадзянскасці і прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця”. Ідэі варнянскіх педагогаў заўважылі і члены рэспубліканскага журы, якія прысудзілі прадстаўленаму вопыту работы І месца.
У гэтай жа намінацыі прыняла ўдзел і класны кіраўнік 8 “В” класа Валянціна Іосіфаўна Місевіч, якая адправіла на конкурс сцэнарый выступлення агітбрыгады “Клопат”, – і работа педагога атрымала Дыплом ІІІ ступені.
Яшчэ ў адной намінацыі – “Формула поспеху класнага кіраўніка” – удзельнічала класны кіраўнік 6 “В” класа Наталля Іванаўна Хвясечка – і таксама была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.
---------------------------
Алена Светлая.
