Волонтёры Островецкого центра творчества детей и молодёжи провели благотворительную акцию

1 снежня валанцёры Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правялі традыцыйную дабрачынную акцыю «Працягні руку дапамогі».


Падчас акцыі валанцёры раздавалі флаеры ў прадуктовых магазінах Астраўца і прапаноўвалі жыхарам і гасцям нашага горада дапамагчы дзецям з інваліднасцю. Зрабіць гэта можна было,  набыўшы  ласункі. А ў знак удзячнасці кожнаму, хто адгукнуўся на просьбу валанцёраў, яны давалі папяровае  сэрцайка, якое  сімвалізавала пачуццё міласэрнасці і ўзаемадапамогі.

Людзі не засталіся абыякавымі да чужой бяды: валанцёры змаглі сабраць шмат  прадуктаў, якія будуць перададзены хворым.


Святлана МАРЦІНКЕВІЧ, сацыяльны педагог цэнтра творчасці.