Волонтёры Центра творчества детей и молодёжи советуют не впускать наркотик в свою жизнь

без наркотикаПроста панюхаў, проста ўкалоўся, проста захварэў і проста вылечыўся… Нічога не атрымаецца… Каб выбрацца з чорнай дзіркі, якая называецца нарказалежнасць, атрымаць перамогу над хваробай і ў першую чаргу над самім сабой, давядзецца прыкласці шмат намаганняў. Прычым гэта праблема не толькі асобна ўзятага чалавека, але і ўсяго грамадства. Мы ўсе разам павінны дапамагаць адзін аднаму выбіраць правільны шлях і не дапусціць наркотык у сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх.

Расказаць аб праблемах страшнай залежнасці і яе наступствах гараджанам і гасцям нашага горад вырашылі выхаванцы і педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
28 кастрычніка валанцёры накіраваліся ў арганізацыі горада: дзеці расказвалі аб мерапрыемстве, аб каштоўнасцях і значнасці чалавечага жыцця і прапаноўвалі ўсім сабраць лагатып акцыі і размясціць яго на бачным месцы.
без наркотика1Валанцёры працавалі і ў гарадскім парку. Яны раздавалі флаеры, прапаноўвалі паўдзельнічаць у эстафеце здароўя і напісаць асацыяцыі да слова «наркотык»: «бяда», «гора», «нянавісць», «залежнасць», «страх», «бяссілле», «смерць» – такія апісанні пакінулі на стэндзе гараджане.
За час правядзення мерапрыемства не адну сотню раз з вуснаў арганізатараў прагучалі словы, якія заклікалі да паўнавартаснага жыцця: «Чалавек нараджаецца, каб жыць у шчасці і прыносіць карысць і радасць іншым. Не трапляйце на кручок наркагандляроў, захавайце сябе, сваю свабоду, сваіх блізкіх, сваё жыццё. Наша місія – ЖЫЦЬ!»

Лізавета ДРЭМА,
выхаванка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі