Волки наступают на деревни

волки наступаютВаўкоў баяцца старыя і малыя. З дзяцінства нас страшылі імі ў казках, у прымаўках: “Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць”, “Не хадзі ў лес, а то воўк панясе!”. А ў апошні час і ў лес хадзіць не трэба, бо спатканні з гэтым зверам, прынамсі, на тэрыторыі былога Спондаўскага сельсавета, здараюцца ўсё часцей.
Апошняя гісторыя адбылася зусім нядаўна.

Госці са сталіцы прыехалі  на “грыбаванне” шумнай, вясёлай кампаніяй. Рушылі ў напрамку
багатых і шчодрых шайкунскіх лясоў. Даехалі да самай капліцы, выскачылі з машыны і разбрыліся хто куды ў пошуках лепшых мясцін.
Бабулька, што была з імі, не адыходзячы далёка ад машыны,  назбірала поўны кошык розных грыбоў  і, задаволеная, села ў  аўтамабіль чакаць астатніх грыбнікоў. Праз некалькі хвілін яна ўбачыла, што да машыны што ёсць моцы бяжыць кіроўца.  Аказалася, што мужчына, клапоцячыся, каб не заблудзілася яго жонка, якая знікла з поля зроку, пачаў яе клікаць:  “А-у, а-у!” І тут жа нехта азваўся “Вау-вау!”, толькі не вельмі падобным на чалавечы, а тым больш на пяшчотны голас яго жонкі. І так некалькі разоў. Чалавек стаў азірацца, углядацца, хто ж яго дражніць, – і ўбачыў вялізнага ваўка, які пільна назіраў за ім і, нібы забаўляючыся, паддражніваў Дужы, у росквіце сіл мужчына ўскочыў у машыну і заблакіраваў усе дзверы і вокны.  Прасачыўшы за яго напружаным позіркам, бабуля ўбачыла, што на насыпе, перад разбуранай капліцай, нібы на карціне, стаяў воўк, нібы жудасны прывід.
Звер задзёр галаву і пачаў выць – моцна, жудасна-тужліва, нібы спяваў рэквіем па пахаваных тут колісь уладальніках маёнтка, якім не давалі спакою мясцовыя марадзёры.
Усё гэта здавалася нерэальным: у белы дзень, не спалохаўшыся ні магутнага джыпа, ні людзей, усяго за нейкіх метраў трыццаць ад іх стаяў воўк! Кіроўца ўсё гэта зняў на тэлефон.
У спецыяльнай літаратуры чытала, што ваўчынае выццё азначае гатоўнасць да атакі. І  невядома, чым бы ўсё закончылася, калі б людзі не паспелі ўцячы ў машыну.  Астатнія ж, здалёк  пачуўшы выццё ваўка,
кінуліся ў супрацьлеглы бок. Прабегшы кіламетраў пяць, па мабільнаму  далі арыенцір свайго месцазнаходжання і выклікалі машыну.
Дадому ўсе ехалі радасныя і шчаслівыя не толькі ад таго, што кошыкі былі напоўнены маладымі баравічкамі, але больш за ўсё таму, што іх лясныя прыгоды закончыліся, дзякаваць богу, толькі лёгкім спалохам.
У мяне і самой былі сустрэчы з ваўкамі. А першая мая блізкая сустрэча з ваўком адбылася туманным лістападаўскім днём, калі я ішла са Спондаў на хутар. Паднялася на ўзгорак – і знямела: наўскос, унізе, не спяшаючыся, апусціўшы сівую галаву, ішоў мацёры ваўчышча. Да яго было метраў дваццаць, а можа, нават менш. Я стала як укапаная – і ён таксама. Доўга ўглядаліся мы ў вочы адзін аднаму: я ўсё чакала, што воўк уцячэ (бацькі заўсёды пераконвалі, што кожны звер баіцца чалавека), а ён працягваў “гульню ў пераглядкі”. Першай нервы здалі, канешне ж, у мяне: падступілі слёзы і адчай, я адступіла назад. Як толькі я варухнулася, воўк скокнуў уперад і знік у кустах.
“Не кожны воўк кінецца ўцякаць”, – сказаў, выслухаўшы маю гісторыю, Уладзімір Валуевіч. І расказаў, як мінулым летам ён выгнаў у поле жывёлу, крыху пастаяў, любуючыся летнім ранкам – і толькі павярнуўся, каб ісці дадому, як убачыў ваўка, які непадалёк з замілаваннем разглядваў авечак. Валодзя закрычаў на яго – ніякай рэакцыі, палез у кішэню па запалкі і петарду, якія на ўсялякі выпадак заўсёды насіў пры сабе, – воўк ляніва, не спяшаючыся ўстаў, і схаваўся ў высокай траве. Раздаўся выбух петарды, мужчына прыглядзеўся: дзе звер, напэўна, ужо пад лесам? А воўк спакойна выйшаў з травы і ўсеўся на другім баку поля. Мужчына дужы, спартыўны і смелы, кінуўся да ваўка – і толькі тады, адчуўшы сілу, звер адскочыў і пабег.
А летась я з суседкай ехалі на веласіпедах у лес па грыбы і на дарозе заўважылі свежыя вялізныя сляды двух драпежнікаў. Праз некалькі хвілін, спускаючыся з горкі, убачыла вялізных ваўкоў, якія набліжаліся да закінутага хутара. Ад разгубленасці я працягвала каціцца з горкі, а першы воўк, відаць, пачуў шоргат колаў, азірнуўся і застыў. Я знямела, працягнула руку ў іх накірунку, каб паказаць суседцы, – у гэты ж момант воўк скокнуў убок і знік за кустамі. Другі, азірнуўшыся на нас, таксама ў адзін скок пераадолеў адкрытую прастору. Суседка ніяк не магла паверыць, што ваўкі могуць быць такімі вялікімі. На самой справе мацёры воўк можа дасягаць у росце да 90 і больш сантыметраў.
А хто чуў, як выюць ваўкі, асабліва іх харавое шматгалоссе, запомніць назаўжды гэтую тужлівую, чароўна-жудасную, да дрыжыкаў па целу, “песню”. Знаёмы расказваў, як некалькі мужчын са сталіцы адпачывалі на дачы. Засядзеліся да поўначы, выйшлі перакурыць. Толькі запалілі цыгарэты, як зацягнуў нізкім басам сваё “сола” воўк. Тут жа ў розных баках на розныя галасы адгукнуліся яго сябры. Возера ўзмацніла гэтае шматгалоссе, і людзям падалося, што звяры не-дзе побач і акружаюць іх. Мужчыны кінулі цыгарэты і кінуліся ў хату, яшчэ і дзверы на ключ замкнулі. Хаця гэтыя “спевакі” маглі зна-ходзіцца далёка – па меркаваннях даследчыкаў, голас ваўкоў чуваць да 8 кіламетраў.
Я перачытала шмат літаратуры, “пералапаціла” інтэрнэт, збіраю-чы інфармацыю пра гэтых дра-пежнікаў. Тое, што гэты звер надзвычай дужы, люты, хітры, асцярожны і разумны, я ведала з дзяцінства ад бацькі-паляўнічага. А вось тое, што ён не вельмі баіцца людзей, стала для мяне непрыемнай навіной.
волки наступают1Расказвала Марыя Памецька з вёскі Косцевічы, заядлая аматарка “ціхага палявання”:
– Збірала грыбы, хадзіла спакойна па лесе, дзякуючы Богу за шчодрыя дары, – і набрыла на палянку, дзе грыбоў было, як насыпана. Збірала, захапілася – і раптам трэснуў сучок. Падымаю галаву: насупраць стаіць шэры і назірае за мной. Спалохалася, канешне, але на ўсялякі выпадак закрычала “Цю-га!” – звер ні з месца. “Пайшоў вон!” – ніякай рэакцыі. Тады ўзяла з кошыка грыб і кінула ў яго. Воўк павярнуўся і паволі пайшоў.
А неяк патэлефанавала прыяцелька са Страчы і расказала навіну, якая ўзбударажыла мясцовае насельніцтва. Пад вечар дзве школьніцы – адна старэйшая, другая малодшая – ішлі да бабулі на хутар. Дзяўчынкі размаўлялі са сваёй мамай па мабільнаму, як раптам убачылі зграю ваўкоў. Пачалі крычаць, але звяры акружылі іх, узялі ў кальцо і не давалі зварухнуцца. І адбывалася ўсё гэта не дзе-небудзь у лесе, а на шашы побач з вёскай Трашчаны. Добра, што пры сабе ў дзяўчынак былі запалкі і школьныя падручнікі ды сшыткі: дзеці сталі паліць паперу – і толькі тады шэрыя драпежнікі адышліся. Маці, як толькі пачула слова “ваўкі”, патэлефанавала ў вёску і папрасіла Уладзіміра Валуевіча правесці дзяўчынак да бабулі. Назаўтра ў школу яны прыйшлі ахрыпшыя ад крыкаў і апухшыя ад слёз, са страху нават не маглі дакладна сказаць, колькі ваўкоў было ў той зграі.
Раздумваючы над гэтым здарэннем, успомніла публікацыю ў газеце “Беларусь сегодня” “Трагедия в деревне Копча”. Журналіст Віктар Панамароў апісвае, як алень забіў рагамі, затаптаў капытамі мужчыну ля яго ўласнага дома. Аўтар задае пытанні мясцовым уладам, Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў: чаму не былі своечасова прыняты меры? Няўжо, каб пачаць дзейнічаць, трэба, каб нехта страціў жыццё?
Напэўна, гэтыя пытанні актуальныя і для нас…

-----------------------------
Іаланта Валуевіч.
Фота Леаніда Богдана.