В Ворнянах заложили яблоневый сад в честь 70-летия Великой Победы

1
У пятніцу каля будынка Варнянскага навучальна-педагагічнага комплекса настаўнікі і вучні залажылі яблыневы сад у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі.


Мара пра яблыневы сад спела ў адміністрацыі школы даўно. Сёлета, дзякуючы намесніку дырэктара Алене Іванаўне Юркойць і фермеру-садаводу Чаславу Станіслававічу Лабачэўскаму, які падарыў школе саджанцы, яна стала явай.

Пасадзіць сваю яблыню змаглі самыя актыўныя і ініцыятыўныя вучні, прызёры алімпіяд і мастацкіх конкурсаў і прызёры спартыўных спаборніцтваў. Разам з імі сваё дрэўца пасадзілі дырэктар школы Надзея Андрэеўна Субач і госці: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Наталля Іосіфаўна Станкевіч, першы сакратар Астравецкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Аксана Паўлаўна Лазарава, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч, старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Часлававіч Вярбовіч.


--------------------------------

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.