В спортивном поединке сошлись учителя и ученики Дайлидской школы
Цікава і займальна прайшоў Дзень здароўя ў Дайлідскай школе. З самага ранку школа гудзела бы растрывожаны вулей. А справа ў тым, што ў спартыўным паядынку тут сышліся настаўнікі і вучні.Спаборніцтвы праходзілі ў двух відах: тэнісе і шашках. Пачаліся яны з тэніснага турніру. Пяць настаўнікаў супраць пяці вучняў. Хто стане пераможцам гледачы не ведалі да самага заканчэння захапляльнай гульні, бо ўдзельнікі ўпарта змагаліся літаральна за кожнае ачко. Спачатку лідзіравалі настаўнікі, але ў канцы ініцыятыву перахапілі вучні, якія з лікам 3:2 сталі пераможцамі.
Не менш напружанымі былі і шашачныя паядынкі. Тут фартуна была цалкам на баку настаўнікаў, якія не пакінулі ніякіх шансаў сапернікам. Вынік шашачнай сустрэчы 5:0.
Аднак ні адна з каманд не засталася цалкам задаволенай вынікамі спаборніцтваў. Таму вырашылі: у маі будзем браць рэванш. А пакуль што рыхтуемся…
----------------------
Алена ВАКУЛІК,
вучаніца 10 класа Дайлідскай школы.