В Сморгони прошло областное собрание участковых инспекторов милиции, инспекции по делам несовершеннолетних и представителей других субъектов профилактики

виткевичАбласны сход участковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх і прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі прайшоў у Смаргоні.

У сходзе таксама прынялі ўдзел кіраўнікі абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры Гродзенскай вобласці, начальнікі раённых аддзелаў унутраных спраў, камандзіры добраахвотных дружын, начальнікі аддзелаў аховы правапарадку і прафілактыкі.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні аховы грамадскага парадку і забеспячэння бяспекі, падкрэсліўшы, што ад гэтага залежыць мірнае суіснаванне ўсёй краіны. Свае прапановы па паляпшэнні работы праваахоўных органаў выказалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў і іншыя ўдзельнікі сходу.
На прыкладзе Смаргонскага раёна ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з арганізацыяй работы суб’ектаў прафілактыкі і асаблівасцямі дзейнасці грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Акрамя гэтага, для іх была праведзена цікавая экскурсія па гістарычных мясцінах Смаргоні.
Падчас сходу былі ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, у тым ліку і астравецкія міліцыянеры. Нагрудным знакам “За адзнаку” Дэпартамента аховы МУС узнагароджаны ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Іканопала. Падзячны ліст пракуратуры Гродзенскай вобласці атрымала старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ірына Віткевіч.

---------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.