В школах Островетчины стартовал марафон знаний истории войны

марафон знанийНа першых лінейках ва ўсіх школах Астравецкага раёна стартаваў марафон ведаў гісторыі вайны.

Самым запамінальным мерапрыемствам гэтай акцыі для школьнікаў стаў флэшмоб “Маё пасланне роднай краіне”, у рамках якога ў неба ўзляцелі сотні рознакаляровых паветраных шароў як сімвал міру і запаветнага паслання роднай краіне.
У рамках акцыі раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” наведала Варонскі дзіцячы сад-пачатковую школу і прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 1 верасня.
Здаецца, звычайная вясковая школа, навучэнцамі якой сёлета сталі 46 хлопчыкаў і дзяўчынак, але затое якая па-дамашняму цёплая і ўтульная атмасфера панавала тут падчас урачыстасці, прысвечанай першаму званку!
У гэты дзень тут віншавалі не толькі з Днём ведаў. Кацярына Таргонская – адзіная ў нашым раёне першакласніца, якая 1 верасня святкавала дзень нараджэння, – ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” атрымала ў падарунак энцыклапедыю.