В школах Островетчины сегодня прозвенели последние звонки
3
Больш за 20 тысяч школьных званкоў прагучала за адзінаццаць гадоў вучобы сённяшніх выпускнікоў. І кожны раз побач з вучнямі былі не толькі бацькі, але і педагогі – настаўнікі-прадметнікі і класныя кіраўнікі. Менавіта на долю апошніх і выпала шмат клопатаў у вырашэнні складаных сітуацый, якія ўзнікалі ў жыцці школьнікаў. І таму па праву яны, другія мамы, са шчымлівым настроем адпускаюць у дарослае жыццё сваіх птушанят – такіх дарагіх і любімых.Ідзіце ў новае дарослае жыццё радасна і ўпэўнена, дарагія выпускнікі. І абавязкова вяртайцеся ў родныя сцены, каб зноў і зноў сказаць «дзякуй» сваім настаўнікам.



Фота Алены ЯРАШЭВІЧ.
