В Островецком районе впервые прошла дистанционная олимпиада по информатике
У мінулым годзе ўпершыню ў раёне прайшла дыстанцыйная алімпіяда па інфарматыцы. Той добры пачын, дзякуючы падтрымцы індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Анатольевіча Міхцеева, атрымаў працяг. Сёлета вучням школ, якія цікавяцца інфармацыйнымі тэхналогіямі, зноў прапанавалі стаць удзельнікамі гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва.Арганізатарамі алімпіяды выступілі раённы метадычны кабінет і кіраўнік творчай групы настаўнікаў інфарматыкі, настаўнік інфарматыкі Кямелішкаўскага НПК Віталій Вячаслававіч Смірноў. Каб стаць удзельнікамі алімпіяды, школьнікам необходна было зарэгістравацца на спецыяльным сайце, а потым выканаць шэсць прапанаваных задач.
Сёлета гэтай ідэяй захапіўся 51 школьнік – гэта амаль у два разы больш, чым у мінулым годзе. Заданні, якія прапаноўвалася выканаць школьнікам, былі не з лёгкіх – прынамсі, не са школьнай праграмы. І тым не менш, сярод кагорты вучняў былі такія, якія справіліся з прапанаванымі заданнямі і сталі пераможцамі турніру.
Першае месца заняла Альбіна Етка з Кямелішкаўскага НПК. Дарэчы, дзяўчына ў мінулым годзе таксама стала абсалютным пераможцам гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва. Сёлета за перамогу школьніца атрымала не толькі Дыплом аддзела адукацыі, але і веб-камеру ад індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Міхцеева. Другое месца журы прысудзіла гімназісту Іллі Сотаву і вучню Падольскага НПК Паўлу Барташэвічу, якія ў якасці ўзнагароды атрымалі Дыплом ІІ ступені і навушнікі з мікрафонам. Трэцяе месца з уручэннем Дыплома адпаведнай ступені занялі Аляксандра Папкова з Падольскага НПК, Мікіта Дзіканчук з СШ №1 Астраўца і Карына Дуброўская з Міхалішкаўскай школы. Добрым дапаўненнем да Дыплома ІІІ ступені сталі камп’ютарныя клавіятура і мыш.
Усе удзельнікі дыстанцыйнай алімпіяды атрымалі спецыяльныя сертыфікаты.
Фота з сайта ligasound.ru.