В Островецком районе проводится акция "Дом без насилия"
Сям’я – самае дарагое, што можа быць у чалавека. Дом – надзейнае сховішча ад усіх нягод, дзе цёпла і ўтульна. Гэтыя простыя жыццёвыя ісціны здаўна існуюць у свеце. Аднак, на жаль, ёсць людзі, якія іх не прытрымліваюцца.Сямейна-бытавыя правапарушэнні па-ранейшаму займаюць значнае месца ў нашай грамадскасці. З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх пластоў насельніцтва да праблем бытавога насілля, растлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні задач па мінімізацыі вынікаў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай падставе, на тэрыторыі раёна з 1 па 15 красавіка праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без насілля!”
Калі вы што-небудзь ведаеце пра неблаганадзейныя сем'і, асоб, якія злоўжывюць спіртнымі напоямі і вядуць антыграмадскі лад жыцця, непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, вы можаце ананімна паведаміць па тэлефонах "Прамой лініі" аператыўна-дзяжурнай службы Астравецкага РАУС – 102, 2-13-34.
Самы лепшы спосаб прафілактыкі любога насілля – не прыніжаць акружаючых, не падзяляць людзей на “горшых і лепшых”, бо менавіта з прыніжаных, слабых, тых, каго закляймілі ў дзяцінстве, з часам вырастаюць жорсткія, адчайныя і безразважныя людзі! І калі вы не жадаеце праяўленняў насілля ў сваёй сям’і – паважайце адзін аднаго. Тады ні ў каго з вас не з’явіцца неабходнасці даказваць сваю значнасць шляхам падаўлення і прыніжэння астатніх. Беражыце сябе.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
