В Островце выбирали "Ученика года" среди гимназистов

У гімназіі пры падтрымцы раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ прайшоў конкурс “Вучань года” сярод гімназістаў.

На працягу апошніх месяцаў навучальнага года класныя калектывы і бацькі школьнікаў рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. 15 удзельнікаў з 3-7 класаў рашыліся прадэманстраваць свае дасягненні і здольнасці.
Конкурс праходзіў па трох намінацыях і ў два этапы – выбіраліся лепшы вучань па паспяховасці, самыя актыўныя і творчыя вучні. На першы, завочны, этап усе канкурсанты прадаставілі партфоліо. А другі этап складаўся з двух конкурсаў – візіткі і творчага задан¬ня. Творчасці і неардынарнасці вучняў можна было толькі пазайздросціць. Музычныя і танцавальныя нумары, вершы, дэманстрацыя навыкаў каратэ, сольныя і групавыя нумары – конкурс прайшоў весела, прыгожа і захапляюча.
Членам журы прадстаяла нялёгкая работа – выбраць самага дастойнага сярод самых лепшых. У выніку ў намінацыі “Лепшы вучань па паспяховасці” І месца атрымалі Насця Фелістовіч і Дар’я Юцкевіч, другое месца было прысуджана Мікіце Васільчыку. Самымі актыўнымі вучнямі сталі Даніла Казак і Таццяна Глаўдзель І месца, Саша Часнойць і Аня ПятровічІІ месца, Ліза СухоцкаяІІІ месца. У намінацыі “Творчы вучань” пераможцамі сталі Дзіяна Валадзько і Алёна ІвашкаІ месца, Віка Цэйка – ІІ месца.
А абсалютнымі пераможцамі конкурса былі прызнаны трэццякласніца Дар’я Пунжэль і шасцікласніца Юлія Станкевіч. Урачыстае віншаванне і ўручэнне грамат і падарункаў пераможцам адбудзецца на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года.


-------------------------------------------------------
Алена ВАСІЛЬЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1.


Фота з сайта banana.by.