В Островце прошла акция "Наш год – наш выбор"
А дзінаццатага верасня ў 11 гадзін у Рэспубліцы Беларусь прайшла рэспубліканская акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Наш год – наш выбар”. Адбылася яна і ў нашым горадзе.Сімвалам рэспубліканскай акцыі з’яўляецца чырвоны яблык, перавязаны прыгожай стужкай, стылізаванай пад нацыянальную сімволіку. Менавіта яблык стаў своеасаблівым сімвалам Года моладзі, які ўвасабляе накіраванасць маладых беларусаў на плённую працу, дынамічнае развіццё і вернасць традыцыям.
Падчас акцыі “Наш год – наш выбар” дзяўчаты раздавалі астраўчанам прыгожыя чырванашчокія яблыкі, якія прадставіў кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Світанак” Часлаў Станіслававіч Лабачэўскі, з пажаданнямі плённых дасягненняў і толькі багатага ўраджаю.
Адначасова з рэспубліканскай акцыяй праходзіла агітацыйная кампанія за дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку “Наш год – наш выбар!” – а выбірае моладзь мірную і перспектыўную будучыню.
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.
