В Островце прошла акция "70 добрых дел"

Юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне навучэнцы і педагогі Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адзначылі патрыятычнай акцыяй “70 добрых спраў”.


Валанцёры павіншавалі жыхароў і гасцей горада са святам Перамогі і падарылі ім сімвал міру на зямлі – фігурку белага голуба, зробленага сваімі рукамі.

А яшчэ ўдзельнікі акцыі высвятлялі, якія добрыя справы зрабілі людзі напярэдадні Дня Перамогі. Аказалася, што такіх спраў было шмат: дапамога ветэранам, наведванне памятных месцаў, удзел у патрыятычных конкурсах і канцэртах, працоўныя дэсанты.

– Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да постацей герояў, якія жывуць побач з намі, – адзначыла валанцёр Астравецкага цэнтра творчасці Дзіяна Чучва. – Мы хацелі нагадаць гараджанам пра вялікі подзвіг, які здзейснілі нашы прабабулі і прадзядулі, ну і, вядома, павіншаваць нашых ветэранаў і выказаць ім словы шчырай удзячнасці за Перамогу.


--------------------------------

Вольга СЦЕФАНОВІЧ.