В Островце прошёл районный фестиваль, посвящённый 70-летию Победы
“Хто сказаў, што трэба забыць песні аб вайне,” – пад такой назвай у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап абласнога фестывалю, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі.Свае нумары на конкурсе прадставілі ўдзельнікі з дзесяці навучальных школ раёна. Гучалі песні ваенных гадоў, прысвечаныя ветэранам і ўдзельнікам вайны, нашым бабулям і дзядулям, якім мы абавязаны за сённяшні мірны дзень. “Боевые ордена”, “Песня о той войне”, “Баллада о матери”, “Вальс Победы”, “Катюша” і іншыя песні, якія спявалі звонкія дзіцячыя галасы, гучалі вельмі пранікнёна і прыгожа.
Ацэньваліся нумары ў намінацыях “Саліст-вакаліст” і “Малая вакальная ансамблевая група” ў малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых катэгорыях. У выніку журы прыняло рашэнне, што на абласным этапе фестывалю гонар Астравеччыны будуць абараняць Дар’я Крывіцкая з СШ №1 з песняй “Баллада о матери” і калектыў “Ін-кварта” гімназіі №1 з песняй “О той весне”. Пажадаем ім удачы!
------------------------------
Святлана Алёхна, педагог-арганізатар ЦТДіМ.
