В Островце прошёл районный этап республиканских соревнований среди детей и подростков по лёгкой атлетике "Школиада"

школиадаЮныя спартсмены Астравеччыны бегалі, скакалі і кідалі мячы на раённым этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Школіяда”.

Спаборніцтвы праходзілі на базе спартыўнай пляцоўкі гімназіі №1. Для ўдзелу ў “Школіядзе” тут сабраліся 224 вучні 3-4 класаў з усіх школ раёна. А спаборнічалі юныя лёгкаатлеты ў наступных відах: бег 30 метраў, скачкі ў даўжыню з месца, кіданне мяча, бег 500 метраў (дзяўчынкі) і 800 метраў (хлопчыкі).
школиада1У выніку самай хуткай у бегу на 30-метроўцы сярод дзяўчынак стала Анжаліка Мілаш з Альхоўскай СШ. Другое месца заняла Валерыя Валяватая (Мальскі дзіцячы садок-пачатковая школа). На трэцім апынулася Анастасія Салавей (Кямелішкаўскі НПК).
Сярод хлопчыкаў першае і другое месцы занялі вучні Гервяцкай СШ Мікіта Базюк і Арцём Кайрыс.
На трэцім – Альберт Капуста з Падольскага дзіцячага садкасярэдняй школы.
Вызначыліся лепшыя спартсмены і ў скачках у даўжыню з месца. Найбольш удала скокнула Паліна Масейка (СШ №2), на другім месцы – Валерыя Валяватая (Мальскі дзіцячы садок-пачатковая школа), трэцяе заняла Юлія Курыла (гімназія №1).
школиада2Эрнэст Мятлеўскі з гімназіі №1 стаў лепшым у гэтым спаборніцтве сярод хлопчыкаў. Вучань Падольскага дзіцячага садка-сярэдняй школы Альберт Капуста заняў другое месца. Аляксандр Буйко з Кямелішкаўскага НПК стаў трэцім.
Моц рук у кіданні мяча таксама дэманстравалі і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Сярод апошніх найлепш гэта атрымалася ў Анастасіі Салавей (Кямелішкаўскі НПК). На другім месцы – Ксенія Махнач (Гервяцкая СШ), трэцяе заняла Анжаліка Мілаш (Альхоўская СШ).
Альберт Капуста (Падольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа) стаў лепшым у кіданні мяча сярод хлопчыкаў. Крыху адстаў ад яго Данііл Раткевіч з Варнянскага НПК. Трэцяе месца заняў вучань Гудагайскай СШ Раман Палянскі.
школиада4Хуткасць і ўменне правільна размяркоўваць свае сілы паказвалі ўдзельнікі спаборніцтва падчас бегу. Сярод дзяўчынак, якія беглі 500 метраў, першае месца заняла Анжаліка Мілаш (Альхоўская СШ), другой стала Валерыя Валяватая (Мальскі дзіцячы садок-пачатковая школа), на трэцім апынулася Лізавета Клімчэня (СШ №1).
Хлопчыкі стартавалі на дыстанцыі 800 метраў. Хутчэй за ўсіх яе прабег Андрэй Статкевіч (Гудагайская СШ), на другім месцы – Аляксандр Мацкела (Варнянскі НПК), трэцяе заняў Вадзім Пукшта (Варнянскі НПК).
школиада5Усе пераможцы “Школіяды” былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама атрымалі сертыфікаты удзельнікаў рэспубліканскіх спаборніцтваў. А восьмага кастрычніка нашы юныя спартсмены паедуць абараняць гонар Астравеччыны на абласны этап спаборніцтваў. Пажадаем ім лёгкіх стартаў і добрых вынікаў!

-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.