В Островце подвели итоги районного этапа конкурса "Голоса истории"

Раённы этап восьмага абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі” прайшоў на мінулым тыдні ў Астраўцы.

На гэты раз яго ўдзельнікамі сталі дзесяць каманд з розных устаноў адукацыі нашага раёна.
Падчас гістарычных спаборніцтваў школьнікам неабходна было прадэманстраваць веды, творчасць і арыгінальнасць у падачы матэрыялаў у некалькіх конкурсах.
Так, у гістарычным бліц-конкурсе “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” школьнікам неабходна было не толькі правільна адказаць на пытанні па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, але і зрабіць гэта як мага хутчэй – на адказы вучням давалася толькі адна хвіліна. І тым не менш усе каманды-удзельнікі справіліся з умовамі конкурсу і атрымалі першыя балы за сваю працавітасць і веды.
На наступным этапе – вандроўцы “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне” – школьнікі зноў дэманстравалі веды па гісторыі Гродзеншчыны. Гэты этап уяўляў сабой імправізаваную экскурсію, падчас якой неабходна было расказаць пра гісторыю стварэння таго ці іншага помніка – і з ёй большасць каманд справілася добра. А лепшымі сталі ўдзельнікі з Гудагайскай школы, Варнянскага НПК і гімназіі №1.
Наперадзе школьнікаў чакаў яшчэ адзін этап конкурсу – “Абарончыя збудаванні на Гродзеншчыне”, так званае дамашняе заданне. Лепш за ўсё падчас гэтага этапу прадэманстравалі сваю творчасць, арыгінальнасць пры падачы матэрыялу і тэатралізацыю ў рэканструкцыі абарончых аб’ектаў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гродзеншчыны каманды Гудагайскай школы, Варнянскага і Падольскага НПК і гімназіі №1.
І толькі балы змаглі расставіць усё па сваіх месцах. Дыпломам І ступені была ўзнагароджана каманда Варнянскага НПК. Другое месца падзялілі каманды вучняў з Гудагайскай школы і гімназіі №1. На трэцяй прыступцы п’едэсталу знаўцаў гісторыі апынуліся юныя краязнаўцы з СШ №1.
Ужо праз тыдзень юныя гісторыкі-краязнаўцы Варнянскай школы прадставяць наш раён на занальным этапе абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, які пройдзе ў Іўі.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.