В Минске прошёл форум молодых журналистов
На мінулым тыдні ў Мінску адбыўся IV Форум маладых журналістаў пад дэвізам «Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых».Каля 150 удзельнікаў з усёй Беларусі сабраліся 22-23 верасня ў сталіцы нашай краіны, каб абмеркаваць самыя хвалюючыя іх пытанні. Дэлегацыю Гродзенскай вобласці на форуме прадстаўлялі 20 журналістаў з 15 сродкаў масавай інфармацыі.
Праграму форуму адкрывала фотавыстава БелТА “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў”, а таксама прэзентацыя конкурсных работ. Падчас адкрыцця форуму былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Жыві і квітней, Беларусь».
У першы ж дзень адбыліся трэнінгі на розных пляцоўках: у рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”, у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, ваенным інфармацыйным агенцтве “Ваяр”, інфармацыйным агенцтве “БелТА”, ААТ “Мінскія інфармацыйныя тэлевізійныя сеткі”.
На другі дзень форуму яго ўдзельнікі абмяркоўвалі адразу некалькі праблем, галоўнай з якіх была адказнасць журналіста і журналістыкі ў агульным перад грамадствам.
Тут жа былі падведзены вынікі і ўручана прэмія “Дэбют” для маладых журналістаў.
Антон МАЛЬШЭЎСКІ.
