В Михалишковской школе царит особая аура

%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d0%b0-%d0%bc%d0%b8%d1%85%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d1%88%d0%ba%d0%b8Калі заходзіш  на тэрыторыю гэтай школы, адразу ж здаецца, што трапляеш ва ўтульную хатнюю абстаноўку: вабяць вока яркія восеньскія кветкі;  магутны дуб раскінуў свае галіны і быццам бы аберагае і сам будынак,  і яго «жыхароў» ад жыццёвых цяжкасцяў і непагадзі. А  сама школа, якая адзначыла ў 2014 годзе 50-годдзе, як і ранней:  малажавая і прыгожая,  гасцінна адчыняе свае дзверы перад педагогамі,  вучнямі  і бацькамі.

%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d0%b0-%d0%bc%d0%b8%d1%85%d0%b0%d0%bb%d0%b8%d1%88%d0%ba%d0%b8-img_5675Міхалішкаўская сярэдняя школа, здаецца, нічым не адрозніваецца ад  іншых школ раёна. І ўсё ж ёсць тут нейкая асаблівая аўра, дзякуючы якой дарослыя і дзеці дружна жывуць і працуюць.

Сёння ў школе, якую ўзначальвае Віктар Казіміравіч Казак,  вучыцца 135 дзяцей і працуе 21 педагог – усе розныя і ў той жа час падобныя адзін да аднаго сваёй неабыякавасцю і любоўю да той работы, якую яны выконваюць.

Віктар Казіміравіч Казак і яго верныя памочніцы Святлана Іванаўна Саўко, Святлана Іванаўна Мацкевіч і Яніна Вітольдаўна Чаплінская Віктар Казіміравіч Казак і яго верныя памочніцы Святлана Іванаўна Саўко, Святлана Іванаўна Мацкевіч і Яніна Вітольдаўна Чаплінская


 

малады спецыяліст Таццяна Аляксандраўна Бабіч вярнулася ў родныя сцены Малады спецыяліст Таццяна Аляксандраўна Бабіч вярнулася ў родныя сцены


 

Класны кіраўнік 4 класа Эліна Віктараўна Гражуль-Гульбінская не пакідае сваіх выхаванцаў нават у сталоўцы Класны кіраўнік 4 класа Эліна Віктараўна Гражуль-Гульбінская не пакідае сваіх выхаванцаў нават у сталоўцы


Нездарма ж другі год запар гэтая навучальная ўстанова  становіцца пераможцам раённага конкурсу «Брэнд года» сярод сярэдніх школ. А на маё пытанне, як такога можна дасягнуць, дырэктар толькі радасна ўсміхаецца.

Школе і настаўнікам сапраўды ёсць,  чым пахваліцца. У далекім 2006 годзе ў рамках будаўніцтва ў Міхалішках аграгарадка ў навучальнай установе прайшоў капітальны рамонт. З таго часу і дырэктар, і дзеці сочаць за добраўпарадкаваннем і ствараюць у школе ўтульнасць і прыгажосць.

Трэці год педагогі і школьнікі актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскім праекце па развіццю валанцёрскага руху па сістэме «Роўны навучае роўнага». А зусім нядаўна міхалішкаўцы сталі ўдзельнікамі новага рэспубліканскага праекта «Перавернуты ўрок», у які ўвайшлі толькі 11 школ рэспублікі.

Класны кіраўнік 3 класа Ірына Чаславаўна Казак Класны кіраўнік 3 класа Ірына Чаславаўна Казак


 

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Валянцінаўна Ярмак падрыхтавала шмат пераможцаў алімпіяд Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Валянцінаўна Ярмак падрыхтавала шмат пераможцаў алімпіяд


 

Наталля Эдвардаўна Свіркоўская выкладае матэматыку на павышаным узроўні Наталля Эдвардаўна Свіркоўская выкладае матэматыку на павышаным узроўні


Вялікую ўвагу ў школе надаюць і профільнаму навучанню ў старэйшых класах.

–  У 9 класе мы прапануем школьнікам выбраць факультатывы рознага накірунку, паспрабаваць сябе ў розных прадметах, каб потым у 10 класе не памыліцца з выбарам профільнага прадмета, –  расказвае дырэктар школы. –  І  гэта дае вынік: нашы вучні раней вызначаюцца з паступленнем – і два апошнія школьныя гады рыхтуюцца да яго.  Напрыклад,  сёлета ў  10 класе навучэнцы  на павышаным узроўні вывучаюць матэматыку, беларускую мову і хімію, а ў 11 – беларускую мову, матэматыку і англійскую мову.

Настаўніца англійскай мовы Ева Яраславаўна Родзь Настаўніца англійскай мовы Ева Яраславаўна Родзь


 

дзеці ўважліва ловяць кожнае слова настаўніка-дэфектолага Віялеты Эдуардаўны Бранцэвіч Дзеці ўважліва ловяць кожнае слова настаўніка-дэфектолага Віялеты Эдуардаўны Бранцэвіч


 

Настаўніца матэматыкі Таццяна Іосіфаўна Дуброўская – не толькі вучыць, але і дзеліцца сваімі напрацоўкамі з педагогамі Настаўніца матэматыкі Таццяна Іосіфаўна Дуброўская – не толькі вучыць, але і дзеліцца сваімі напрацоўкамі з педагогамі


 

На ўроках настаўніцы геаграфіі Святланы Іванаўны Мацкевіч заўсёды цікава На ўроках настаўніцы геаграфіі Святланы Іванаўны Мацкевіч заўсёды цікава


 

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Мікалай Веніямінавіч Трафімчык Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Мікалай Веніямінавіч Трафімчык


Урокі  і выхаваўчыя мерапрыемствы, падрыхтоўка да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, прафілактыка правапарушэнняў і выкананне пазабюджэтнай дзейнасці, збор металалома і макулатуры – усім гэтым і многімі іншымі цікавымі і карыснымі справамі займаюцца вучні і настаўнікі Міхалішкаўскай сярэдняй школы. І як усё паспяваюць?

– Ніякіх сакрэтаў няма. Проста кожны з тых, хто тут вучыцца і працуе, любіць сваю школу і тое, чым займаецца. Мы ўсе роўныя і няважных спраў для нас няма! – упэўнены дырэктар школы Віктар Казіміравіч Казак. –  Разам вучымся і разам адпачываем, разам перамагаем і будуем планы на будучыню.

 Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.