В Мальской школе прошёл конкурс юных инспекторов дорожного движения

Веданне правілаў дарожнага руху, уменне прыгожа і фігурна ездзіць на веласіпедзе, правільнае аказанне першай медыцынскай дапамогі – усё гэта, і не толькі, дэманстравалі вучні з сямі школ раёна падчас раённага злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, які прайшоў на базе Мальскай базавай школы.

Конкурсная праграма складалася з трох этапаў. Рабяты спаборнічалі ў фігурным ваджэнні веласіпеда, здавалі тэарэтычныя экзамены па веданні правілаў дарожнага руху і аказанні першай медыцынскай дапамогі. Акрамя гэтага, ацэньвалася мастацкае афармленне насценгазеты, а таксама прафілактычнага відэароліка аб дзейнасці атрада юных інспектараў дарожнага руху ў гэтым навучальным годзе.
Пераможцы конкурсу вызначаліся па найменшай агульнай суме штрафных балаў, набраных на кожным этапе спаборніцтва. Усе рабяты – малайцы, бо стараліся ў кожным конкурсе. У выніку трэцяе месца занялі юныя інспектары Гудагайскай сярэдняй школы, на другім – каманда Міхалішкаўскай сярэдняй школы, а пераможцамі злёту-конкурсу – дарэчы, ужо не першы год – стаў атрад юных інспектараў Мальскай БШ. Гэтыя каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. А атрад юных інспектараў дарожнага руху Мальскай БШ пад кіраўніцтвам Г.М. Шлыковіч паедзе абараняць гонар раёна на абласны злёт- конкурс, які пройдзе 6-8 мая ў Гродне. Пажадаем ім удачы.


------------------------------------------------------------
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.