В Гудогайской школе открыли педагогический класс
Гудагайская сярэдняя школа славіцца кадэцкімі класамі. А сёлета тут быў адкрыты першы ў раёне педагагічны клас.Напярэдадні Дня настаўніка ва ўрачыстай абстаноўцы 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучайцца ў 8 класе, далі клятву на вернасць педагогіцы. Вучняў са школьнай парты будуць арыентаваць на паступленне ў педагагічныя ўстановы рознага ўзроўню. Зроблена гэта для таго, каб у будучым забяспечыць школы раёна ўласнымі кадрамі.
Большасць з вучняў гэтага класа ў будучыні бачыць сябе настаўнікамі. Як складзецца іх жыццё, пакуль невядома. Але заняткі ў такім классе пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Ірыны Мікалаеўны Жалток стануць добрым урокам жыцця і магчымасцю выбару педагагічнай сцежкі ў будучыні.
---------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
